Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 259 от 23.01.2003  

АШМЯНЫ

Пусцеюць стойлы на фермах

Тэндэнцыя знiжэння пагалоўя на фермах у шэрагу ашмянскiх гаспадарак так i не пераадолена.

Так у калгасе "Рассвет" статак буйной рагатай жывёлы па стану на 1 снежня мiнулага года зменшыўся на 142 галавы, такую ж лiчбу складае "мiнус" i ў эксперыментальнай базе "Баруны". Падобная сiтуацыя i ў калгасах iмя Крупскай i "Кастрычнiк".

Праўда, ёсць у раёне сельгаспрадпрыемствы, якiя павялiчылi фермерскае пагалоўе. Але гэты рост не кампенсуе знiжэння колькасцi жывёлы ў памянёных гаспадарках.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад