Воранава
Прэзентацыя ў Пелясе
Прэзентацыя дзвюх кнiг - "Лiтоўцы Лiдскага краю" i "Вiленшчына" - адбылася ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну.
Першая з iх з'яўляецца двухтомнiкам i, як сведчыць назва, апавядае пра лiтоўскiя вёскi колiшняга Лiдскага павета, культуру i быт мясцовых лiтоўцаў. Кожнаму такому паселiшчу прысвечаны асобны артыкул. А згаданай Пелясе пашанцавала яшчэ больш: у выданнi змешчаны дыялектны слоўнiк вёскi. Звяртае на сябе ўвагу даследаванне аб тутэйшых прозвiшчах, вельмi блiзкiх для пражываючых тут лiтоўцаў, палякаў i беларусаў, якiя адрознiваюцца часта толькi канчаткамi. Багата прадстаўлены лiтоўскiя народныя песнi, разам з тэкстамi надрукаваны i ноты.
Падобная па тэматыцы i кнiга i.Шымялёнiса, навукоўца з суседняй краiны, якi родам з вёскi Дубiцы, што ля мястэчка Радунь. Аўтар, дарэчы, перад вайной выступаў у Лiдскай газеце "Уперад".
Абедзве кнiгi выданы ў Лiтве.
А.ЖАЛКОЎСКI
|