Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 259 от 23.01.2003  

Лiда

Незвычайная выстава

Выставу "Дарога да незалежнасцi", якая расказвае пра аднаўленне суверэнiтэту Польшчы пасля першай сусветнай вайны, наладзiла таварыства польскай культуры Лiдчыны.

У экспазiцыi, прадстаўленай у Лiдскiм гiсторыка-мастацкiм музеi, шмат дакументаў аб цярнiстым шляху суседняга народа да волi. У лiку друкаваных выданняў экспануецца i газета польскiх сацыялiстаў "Работнiк", першыя нумары якой пабачылi свет у канцы ХiХ стагоддзя па iнiцыятыве Юзафа Пiлсудскага ў недалёкiм ад Лiды мястэчку Лiпнiшкi. Зразумела, што ў матэрыялах выставы падкрэслiваецца роля гэтага дзеяча, як кiраўнiка адноўленай польскай дзяржавы.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад