Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 259 от 23.01.2003  

IЎЕ

Ёсць кнiга "Памяць"

У iўеўскiм раёне падзея: толькi што выйшла ў свет кнiга "Памяць". У ёй знайшлi адлюстраванне падзеi далёкага мiнулага i новай гiсторыi, звязаныя з войнамi, рэвалюцыямi, акупацыяй i мiрным жыццём тутэйшых жыхароў.

У хронiцы паiмённа названы воiны i партызаны, падпольшчыкi i мiрныя жыхары, якiя загiнулi ад рук ворагаў. Змешчаны таксама спiс ахвяраў беспадстаўна рэпрэсiраваных па палiтычных матывах.

Кнiга створана высiлкамi навукоўцаў, журналiстаў i iншых аўтараў з розных гарадоў i раёнаў Беларусi, а падрыхтавана да друку выдавецкiм цэнтрам БЕЛТА.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад