Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 259 от 23.01.2003  

Выбары - 2003

У камiсiях толькi "вопытныя" людзi

Нiводнага з 33 кандыдатаў ад БНФ гарадзенскiя ўлады не ўключылi ў склад камiсiй па выбарах у мясцовыя Саветы. Матываваць адказ таксама адмовiлiся.

У Гродне налiчваецца 124 выбарчыя ўчасткi. Прадстаўнiкi БНФ вылучылi 33 сваiх кандыдатаў у выбарчыя камiсii. Заяўкi былi пададзены ў неабходны тэрмiн, прычым, па словах актывiста БНФ С.Мальчыка, згодна з усiмi патрабаваннямi. Аднак усiм iм адмовiлi. Адзiн з чыноўнiкаў у адказ заявiў - у камiсii мы бярэм толькi вопытных людзей, якiя ў iх ужо працавалi. Аднак, па словах таго ж С.Мальчыка, сярод вылучаных кандыдатаў якраз большасць i была са стажам працы ў выбарчых камiсiях.

Гарадзенская Рада БНФ прыняла зварот да гарадскiх уладаў, у якiм сцвярджаецца, што неўключэнне сябраў БНФ ва ўчастковыя камiсii па выбарах у мясцовыя Саветы з'яўляецца чарговай спробай фальсiфiкацыi выбараў, непавагай да грамадзян парушэннем iх канстытуцыйных правоў. А таксама заклiкала ўлады прыпынiць свае незаконныя дзеяннi.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад