Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 259 от 23.01.2003  

Конкурс iмя Наталлi Арсенневай

Да 100-годдзя з дня нараджэння Наталлi Арсенневай

РГА "Беларускi ПЭН-цэнтр" пры падтрымцы Беларускай асацыяцыi журналiстаў, газетаў "Белорусская деловая газета", "Биржа информации", "Барысаўскiя навiны", "Брестский курьер", "Витебский курьер", "Вечерний Брест", "Вольны час", "Газета Слонiмская", "Де-факто", "iнтэкс-press", "Молодежный проспект", "Навiнкi", "Народная воля", "Наша Нiва", "Наша слова", "Новая газета Сморгони", "Новы час", "Переходный возраст", "Рунь", "Рэгiянальная газета", "Телевид-инфо", часопiсаў "Arche", "Студэнцкая думка", "Дзеяслоў", "Мясцовы час", iнтэрнет-выданняў "Лiтара.net", "Кнiгi.com", "Дзед Талаш", "BARCnews.org", "Пагоня.promedia.by" аб'яўляе творчы конкурс для маладых лiтаратараў.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 14 да 24 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на лiтаратурны семiнар i майстар-класы ў Мiнск, дзе перад iмi выступяць знаныя пiсьменнiкi, выкладчыкi ВНУ, вучоныя, барды, рок-спевакi, адбудзецца зацiкаўленая гутарка аб iх творах i лiтаратурнай дзейнасцi. Прызам для пераможцы конкурсу стане выданне ягонае кнiгi.

На конкурс прымаюцца лiтаратурныя творы (вершы, апавяданнi, эсэ, п'есы, сцэнарыi фiльмаў, аўтарскiя газеты, лiтаратурныя iнтэрнет-праекты i г.д.) Для ўдзельнiкаў старэйшых за 19 гадоў пажадана (але не абавязкова) прадставiць рукапiс кнiгi.

Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпелi або даты адпраўкi электроннага лiста) не пазней за 15 сакавiка 2003 г. Падвядзенне вынiкаў першага туру i адбор удзельнiкаў семiнару адбудуцца 25 сакавiка. Лiтаратурны семiнар i майстар-класы пройдуць у Мiнску на пачатку мая. iх удзельнiкi будуць забяспечаныя жытлом i харчаваннем.

Журы конкурсу: Мiхась Тычына (старшыня), Андрэй Дынько, Ганна Кiслiцына, Мiхась Скобла, Андрэй Хадановiч.

Творы дасылайце на адрас:

e-mail: pen@pen.unibel.by; паштовы адрас: 220050 а/с 218 Мiнск РГА "Беларускi ПЭН-цэнтр"

Даведкi праз электронную пошту цi тэлефон (017) 288-14-61

Назад