ЛIДА
Шпіталь нікому не патрэбны
Працяглы час у Лiдзе не сцiхаюць страсцi вакол лёсу ваеннага шпiталю. Iнфармацыя аб яго закрыццi ўсхвалявала гараджан яшчэ год таму назад. Тады людзей супакоiлi, паабяцаўшы, што лячэбная ўстанова застанецца. I вось нядаўна стала вядома, што прынята iншае рашэнне – закрыць шпiталь.
Прычынай называецца тое, што ў абароннага ведамства краiны не хапае сродкаў на яго ўтрыманне. Такая навiна сапсавала былым вайскоўцам свята Абаронца Айчыны i азмрочыць Дзень Перамогi. У Лiдзе пражывае шмат ваенных пенсiянераў i ветэранаў вайны. Акрамя гэтага, ў шпiталi лечацца ветэраны з Навагрудскага, Слонiмскага i Шчучынскага раёнаў. Ды i сённяшнiя вайскоўцы ад хваробаў не застрахаваны.
Няўжо нямоглым людзям давядзецца ездзiць на лячэнне ў Мiнск i Гродна? Не кожны з iх пераадолее такую дарогу. Ды i дзе грошы ўзяць пры цяперашнiх пенсiях франтавiкоў? Аб клопаце пра iх гавораць на кожным кроку. Словы чуваць прыгожыя, а справы – iншыя.
А.ЖАЛКОЎСКI
|