АШМЯНЫ
Чапляюцца за любую саломку. Нават за наркатычную
Непрыемнасцi з судом i мiлiцыяй зведала нядаўна жыхарка вёскi Зноскi Ашмянскага раёну. У яе дома выяўлена звыш кiлаграма макавай саломкi з пустымi каробачкамi. Насенне маку яна ўжывала, як i належыць хрысцiянцы, на выпечку булак i калядных прысмакаў, а саломка прызначалася для збыту наркаманам.
А вось у жыхара вёскi Мiхайлаўшчына на аўтобусным прыпынку сканфiскавалi 820 грамаў сухiх макавых галовак. Затрыманы сцвярджаў, што гэтае дабро ён набыў раней у асуджанага непаўналетняга. А навошта?
Тапелец трымаецца i за апошнюю саломiнку – сцвярджае вядомае выслоўе. Так кажуць i нашы вяскоўцы: каб мець хоць нейкi рубель на хлеб, гатовыя гандляваць нават наркатычнай сыравiнай. Але гэта, як высвятляецца, не выратавальная саломiнка. Лепей, каб былi добрыя заробкi i пенсii.
С.РАЦКЕВIЧ
|