Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 266 от 13.03.2003  

СЛОНIМ

Дырэктару Слонімскай камвольнай фабрыкі далі два гады

На два гады папраўчых працаў з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы асуджаны былы дырэктар ААТ «Слонiмская камвольна-прадзiльная фабрыка» У. Галiч судом Слонiмскага раёну. Ён асуджаны за тое, што адгрузiў у адрас расiйскае фiрмы прадукцыi на 64,7 млн. рублёў. Нягледзячы на тое, што фiрма не разлiчылася з слонiмскай фабрыкай, як паведамляе БелапАН. Суд вырашыў, што дырэктар вiноўны ў здзяйсненнi наўмысных дзеянняў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, якiя пацягнулi за сабой цяжкiя наступствы.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад