Тэатральны сакавік
У Гродзенскiм абласным тэатры лялек у сакавiку адзначаюць Дзень тэатра. З гэтае нагоды ў тэатры распачалiся гастролi мiнскага i варшаўскага тэатраў. Аб тым, як i калi гэта будзе адбывацца распавядае галоўны рэжысёр Гродзенскага тэатра лялек Мiкалай Андрэяў:
– Месяц сакавiк – для тэатра крыху асаблiвы: на яго прыходзiццца Дзень тэатра, да ўсяго ж – гэта яшчэ i пачатак вясны. Да нас прыедуць тэатры, з якiмi мы сябруем: Беларускi дзяржаўны тэатр лялек з Мiнска i Варшаўскi тэатр лялек «Гулiвер». Мы падумалi i вырашылi запрасiць iх да нас, каб неяк ажывiць тэатральнае жыццё. Мы не называем гэта фестывалем. Нагадаю гледачам, што мiнскi тэатр пакажа свае спектаклi з 11 па 16 сакавiка, а варшаўскi з 25 па 30. Дарэчы, «БI» заўсёды змяшчае рэпертуар у Гродзенскай афiшы, сачыце. Спадзяюся, што гледачы будуць вельмi задаволеныя.
Палякi пайшлi нам насустрач: консул аплоцiць гасцiнiцу для польскiх артыстаў, таму што для нас гэта дарагавата. Мiнчане прыедуць, як бы, за свае сродкi. У Варшаўскiм «Гулiверы» (куды наш тэатр ужо ездзiў два разы) такiя мерапрыемствы называюць «Scena imрresaryjna», гэта значыць, яны выступаюць як бы ў ролi iмпрэсарыо – запрашаюць да сябе iншыя калектывы. I мы б так рабiлi, каб у нас столькi грошай было.
Ну, а завяршыцца сакавiк, згодна нашай праграмы, капуснiкам. Капуснiк – чыста традыцыйная акцёрская з’ява. Да нас прыйдуць госцi: драмтэатр, нашы сябры «Тад», можа «Канкан» – як заўсёды, застанецца на капуснiк i Варшаўскi «Гулiвер». У нас будзе весела 27-га сакавiка. Неафiцыйна, але весела. Я ўсiх запрашаю. Катэгарычна запрашаю!
А.НIКIПОРЧЫК
|