Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 266 от 13.03.2003  

«Ля брамы натхнення»

Шостага сакавiка ў Новым Замку была адкрыта выстаўка «Ля брамы натхнення», прысвечаная дваццацiгадоваму юбiлею лiдскай сярэдняй школы № 14 з архiтэктурна-мастацкiм ухiлам, на якой былi прадстаўлены лепшыя работы вучняў гэтай школы за некалькi год.

Iнiцыятыву правядзення выстаўкi праявiлi настаўнiкi i дырэктар СШ № 14 г. Лiда, а непасрэднай арганiзацыяй свята займалiся супрацоўнiкi музея ў Новым Замку.

Трэба сказаць, што для школы гэта выстаўка не першая, у тым лiку i ў нашым горадзе. Раней работы вучняў выстаўлялiся ў Мiнску i ў Вiцебску. Як зазначыў Клiменка Сяргей Рыгоравiч, намеснiк дырэктара СШ № 14 г. Лiда, вучням школы давялося ўдзельнiчаць таксама i ў Мiжнародным конкурсе дзiцячага малюнку ў Венгрыi, дзе Гражынскi Мiхаiл атрымаў залаты медаль, а Трацяк Алег – срэбраны.

Пра саму ж школу нам расказаў яе дырэктар Пасканаў Аляксей Аляксеевiч:

– Наша школа была заснавана 20 год таму, а праз 5 год у кожнай паралелi, пачынаючы з 4-га класа, быў адкрыты архiтэктурна-мастацкi ўхiл. З 4-га па 9-ты класы дзецi займаюцца непасрэдна па профiлю, а пасля заканчэння 9-цi, цi 11-цi класаў, яны паступяць у мастацкiя сярэднеспецыяльныя цi вышэйшыя навучальныя ўстановы. У мiнулым годзе выпускнiкi школы паступiлi ў Мiнскi колледж Мастацтваў, Мiрскае мастацкае вучылiшча, Беларускi Iнстытут Культуры, Беларускую Акадэмiю Мастацтваў i, нават, у Пецярбургскую акадэмiю мастацтваў.

Выстаўка была высока ацэнена Сучковай Таццянай Анатольеўнай, выкладчыцай дзiцячай мастацкай школы г. Гродна, а таксама Сайко Аленай Пятроўнай, галоўным спецыялiстам абласнога ўпраўлення адукацыi, i Лобан Iрынай Янаўнай, галоўным спецыялiстам упраўлення адукацыi г. Лiда.

Па словах жа самiх навучэнцаў, iм вельмi прыемна бачыць свае работы на выставе ў Гродна. Але асаблiва прыемна за сваю школу.

Выстаўка будзе праводзiцца каля месяца, i наведаць яе зможа кожны. Тут, за чыста сiмвалiчную плату, вы зможаце паглядзець на работы вучняў СШ № 14 г. Лiда i падзiвiцца iх дзiцячай таленавiтасцi.

Наталля СIТКО, (Школа Маладога Журналiста – 7)

Назад