Свята рамеснікаў
Якраз 8-га сакавiка ў Гродне Саюз палякаў Беларусi ладзiў Казюкi - свята патрона рамеснiкаў Вялiкага княства Лiтоўскага. Яшчэ ў сярэднявеччы гэта падзея адзначалася вельмi шырока. Дагэтуль - гэта адно з самых цiкавых святаў у Лiтве. У Гродне яно практычна згубiла свае традыцыi. Тым не менш, у iм бралi ўдзел рамеснiкi не толькi з нашай вобласцi, але i з iншых гарадоў Беларусi. Цiкаўныя мелi магчымасць набыць цудоўныя сувенiры для сваiх каханых.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|