Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 275 от 15.05.2003  

СМАРГОНЬ

«Дзяржаўны» не вытрымаў канкурэнцыі

Смаргонскiм уладам, напэўна, вельмi спадабалася «наводзiць парадак» у мясцовых рэдакцыях. «БI» ужо паведамляла аб тым, што прыпынiла сваё iснаванне недзяржаўная «Новая газета Сморгони». Яе заснавальнiк Рамуальд Улан марна спрабуе знайсьцi новага выдаўца. Папярэдняга суд аштрафаваў менавiта за выданне гэтай газеты.

З панядзелку ў мясцовай раённай газеце «Светлы шлях» пачне працаваць новы галоўны рэдактар. Работу «раёнкi» абмеркаваў выканаўчы камiтэт.

Начальства канстатавала, што дзяржаўная газета не вытрымала канкурэнцыi з незалежнай «Новой газетай Сморгони». Прынятае рашэнне з дзевяцi пунктаў з фармулёўкамi – палепшыць, забавязаць, запатрабаваць...

Былы галоўны рэдактар «Светлага шляху» Iван Лазута застаўся працаваць рэдактарам аддзелу падпiскi, рэкламы i абвестак.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад