Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 275 от 15.05.2003  

НАВАГРУДАК

Каранацыі Міндоўга не будзе

Сёлета 15-17 мая ў Навагрудку не адбудуцца святкаваннi з нагоды 750 угодкаў каранацыi вялiкага князя Вялiкага княства Лiтоўскага Мiндоўга. У дзяржавы няма на гэта сродкаў.

Замест рыцарскага турнiра, святочных канцэртаў, гасцей з усяе Беларусi, у Навагрудку збяруцца толькi навукоўцы з Расii, Лiтвы i Беларусi на чарговую мiжнародную канферэнцыю. Аб гэтым «БI» паведамiў загадчык раённага аддзелу культуры Аляксандр Карачан.

Яшчэ напачатку сакавiка газета «Звязда» змясцiла iнфармацыю аб праграме намечаных святкаванняў у гонар легендарнага князя Мiндоўга. Планы ўражвалi, тым больш, што гэты год юбiлейны – 750.

Два гады запар святкаваннi каранацыi Мiндоўга ў Навагрудку прыцягвалi практычна ўсю Беларусь. Паглядзець на сярэднявечныя традыцыi продкаў у першую сталiцу ВКЛ з’язджалiся людзi з усiх абласцей краiны. Прычым, горад перакрывалi ад транспартнага руху, цяжка было размiнуцца пешшу, не тое, што на машыне. Яўна адчувалася, як наша гiстарычнае свята набiрае моцы i падвышае свой узровень. Сёлета па Наваградку пашпацыруюць толькi навукоўцы.

I ўсё ж, цiкава, чаму на тое, каб адрадзiць гiстарычныя традыцыi народа, задаволiць цiкавасць сучаснiкаў у дзяржавы не стае грошай? Будуем жа мы спартыўныя ўстановы, бiблiятэку, а памяць, гiсторыя, традыцыi?... Сярод навукоўцаў iснуе думка, што свята не будзе па прычыне таго, што ў дзяржаве змянiлася iдэалогiя. Гэта раней беларусы лiчылi, што каранi iх дзяржаўнасцi ў традыцыях Вялiкага княства. Цяпер, пасля iдэалагiчнай нарады ў прэзiдэнта, гiсторыя Беларусi бярэ свае каранi ад БССР.

Усё цячэ, усё змяняецца... Толькi цi можна змянiць тое, што было? Толькi ў выглядзе фарсу.

Аляксандр ЗАЛЕЎСКI,

Мiхаiл КАРНЕВIЧ

Назад