Велікоднае турнэ «Lege Artis»
З 7 па 11 мая 2003 года ў гарадах Беларусi Полацку, Лiдзе, Брэсце, Мiнску прайшло Велiкоднае турнэ лаўрэата мiжнародных конкурсаў санкт-пецярбургскага камернага хора «Lege Artis» пад кiраўнiцтвам Барыса Абальяна. Са спецыяльна падрыхтаваным да Велiкоднага фестывалю музычным праектам «Музыка Дзяржавы Маскоўскай – музыка Вялiкага Княства Лiтоўскага» калектыў выступiў у Гродне ў Новым замку.
Камерны хор «Lege Artis» (у перакладзе з латынi абазначае «па закону мастацтва») быў створаны Барысам Абальянам у 1987 годзе. У яго склад уваходзяць маладыя прафесiйныя музыканты – студэнты i выпускнiкi Санкт-Пецярбургскай кансерваторыi. Зараз «Lege Artis» – лаўрэат пяцi мiжнародных конкурсаў мае мiжнародную рэпутацыю высокапрафесiйнага калектыва i пастаянна гастралюе па гарадах Германii, Швецыi, Iталii, Францыi, ЗША i iнш. Кожны год хор рыхтуе новыя цiкавыя праграмы. На гэты раз музычны праект падрыхтаваны кафедрай музычнай этнаграфii i старажытнарускага спеўнага мастацтва Санкт-Пецярбургскай кансерваторыi iмя М.А.Рымскага-Корсакава сумесна з дырэкцыяй Велiкоднага фестывалю. Гэты праект адраджае старажытнаправаслаўныя спеўныя традыцыi, адзiныя для Беларусi i Расii.
У канцэрце прагучалi творы Д.Бартнянскага, фрагменты з лiтургii Iаана Златавуста П.Чайкоўскага i С.Рахманiнава, якiя зала сустрэла авацыяй. Некаторыя творы (Велiкодны трапар «Христос Анэстэ...», «Ангел вопияше Обрадованней», «Слава в Вышних Богу» ) былi выкананы вiзантыйскiм, балгарскiм i сербскiм распевамi. Iх выкананне з’явiлася магчымым, як патлумачыў мастацкi кiраўнiк i дырыжор хора Барыс Абальян, дзякуючы расшыфроўцы гэтых твораў спецыялiстамi, паколькi ноты не захавалiся. Слухачы былi зачараваны меладычнасцю i суровасцю старажытных песнапенняў. У другiм аддзяленнi канцэрта прагучалi рускiя народныя песнi i фрагменты з Сiмфонii-дзеi «Перазвоны» пецярбургскага кампазiтара В.Гаўрылiна. Закончыў сваё выступленне «Lege Artis» згодна праваслаўнай традыцыi выкананнем «Многая лета».
Ала Нiкiпорчык
|