Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гродна

За дзяржаву "крыўдна"!

Колькі жыву - не перастаю здзіўляцца вынаходлівасці нашых людей, асабліва мелкага чыноўніцтва.

У сваім неверагодным жаданьні дагадзіць вышэйстаячаму начальству яны ідуць на сюррэалістычныя здзяйсненні.

Сёлета набліжаецца сумнеўна-вядомае свята "вызвалення" Заходняй Беларусі. З гэтай нагоды вуліцы Гродна ўквечваюцца сцягамі лукашэнкаўскага ўзору. І вось на вуліцы Антонава пайшлі на цікавы эксперымент. Хтосьці дасьціпны парэзаў сцягі на 2 паловы і выглядае гэта так: на адном сталбе вісіць палова сцяга з арнаментам, а на другім сталбе - яго хвост!!!

Я, канешне, разумею, што такім чынам удалося з'эканоміць грошы, але за такія "расчленения" апазіцыю звычайна судзяць. І артыкул угалоўнага кодэкса ёсць!

Алесь Суровы

Гостевая "Золотого теленка"

"Щи убойные. Мясо смертельное. От вечно объевшихся" - это автограф артистов Стоянова и Олейникова, которым они "заклеймили" гродненский ресторан "Золотой теленок". А вот Остап Бендер здесь днюет и ночует: он вошел в сюжет картин, которые воскрешают в памяти крылатые фразы Ильфа и Петрова. Они запечатлены на рамках картин, вывешенных в ресторане.

"Навечно объевшихся" в этом заведении много. Ресторан дорожит постоянными клиентами, их много и после полуночи. Кому нравится кухня, а кому певица Татьяна Пронина. По словам администратора Раисы Бессудновой, это самый дешевый ресторан в Гродно, но здесь есть блюда, которых и во всей Беларуси не сыщешь. Фирменные отбивные "Золотой теленок" в два раза тяжелее обычных, а по форме - голова теленка с рожками. Заказывая порцию, готовь 765 тысяч рублей. Свиная ножка "Балерина" еще дороже, но и масса еды с овощным гарниром рассчитана на ненасытных Гаргантюа - 790 граммов. Гораздо дешевле телячьи нежности. Другие предпочитают фляки по-варшавски или бифштекс по-мексикански.

Многие приезжают к ресторану на своих автомобилях. И они обратили внимание, что здесь ведется строительство гостевой автостоянки. Она рассчитана на 15 мотокарет. Стоянка задумана без асфальта - плиточной, как и тротуар; только форма плиток - у каждого места разная. Зав. рестораном Петр Синяпкин говорит, что в работе находится и проект летнего кафе.

В.АЙДАРОВ

Табачные триллионы

Уж сколько раз твердили миру: "Курение вредно для здоровья". Но коль есть спрос на табак, то не иссякает и его предложение. Более того, осваиваются новые изделия. И вот событие: в конце сентября "Неман" поставит на поток производство сигарет с фильтром "ГТФ" ("Гродненская табачная фабрика"). Сегодня идет их машинное испытание. Здесь важно все: формирование пачек, выполнение надрезов и т.д.

- Продолжается работа над улучшением качества сигарет, - говорит зам. директора фабрики по коммерческим вопросам Михаил Иосько. - При этом осваивается смешивание американского типа. Добавляются ароматизаторы, взрывная жилка. В итоге достигается уменьшение содержания смол и никотина. Планируется выпуск сигарет с ментоловым фильтром - для дам. И здесь еще меньше никотина и смол. Отпускная цена "ГТФ" 80 - 90 тысяч рублей, а в магазинах пачка сигарет может стоить 100 - 110 тысяч рублей.

В этом году табачная фабрика выбросила в торговую сеть 5,3 миллиарда штук сигарет на сумму 9 триллионов рублей - это за 8 месяцев. Рост производства к аналогичному периоду прошлого года - 105,3 процента. Рентабельность от реализации за 7 месяцев - 33 процента. Фабрика выпускает 16 наименований сигарет и папиросы "Беломорканал". 60 процентов табака закуплено за белорусские рубли, остальной - за валюту. Фабрика открыла около 60 фирменных секций в магазинах республики, 6 из них - в Гродно. Здесь табак дешевле, чем в других магазинах.

Зарабатывают табачники на зависть другим. В июле, например, заработная плата приблизилась к 32 миллионам рублей. А заняты на фабрике 980 человек. В этом году в Гродно построен дом, и доля фабричных в нем - 36 квартир. В скором времени завершится ремонт профилактория.

И еще одна новость: близок час тендера по импортному оборудованию. Дело в том, что в 2000 - 2002 г.г. ожидается основательная реконструкция табачной фабрики. Она предполагает внедрение в производство более эффективных машин, использование в технологическом процессе ЭВМ, строительство цеха подготовки табака. Реконструкция приведет к резкому сокращению доли ручного труда, улучшению санитарно-гигиенических условий и т.д. Прорабатывается также идея угольных фильтров - готовится новый удар по никотину и вредным смолам в выпускаемых фабрикой сигаретах.

В. СТАРОБЕЛЬСКИЙ

8 верасня - свята адбылося

Каля двух тысяч гродзенцаў, пераважна моладзь - школьнікі, студэнты, вучні - сабраліся 8 верасня каля Каложскай царквы, каб адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. Арганізатарам мерапрыемства стала гродзенскае аддзяленне Беларускага народнага фронту "Адраджэньне". Дзесяткі бела-чырвона-белых сцягоў луналі гэтым вечарам побач з помнікам "На Грунвальд" і самым старажытным храмам Беларусі. Акцыя праводзілася з дазволу мясцовых уладаў. Благаславіў мерапыемства па-беларуску настаяцель Каложы - айцец Аляксандр.

Самым цікавым і відовішчным безумоўна стаў рыцарскі турнір. Паколькі сваіх рыцараў у Гродне пакуль няма, іх запрасілі з Мінску. У кальчугах, з мячамі, на конях і проста на зямлі яны паказалі, чаго па-сапраўднаму могуць быць вартымі мужчыны. Больш таго, рыцары, якія насілі імёны і прозвішчы былых шатландскіх, англійскіх, вялікакняскіх ордэнаў, прысвячалі перамогі сваім каханым дзяўчынам. Пераможца турніру атрымаў у падарунак, меч каваны ў Гародні. Яго ўручыў мясцовы каваль - Юрась Мацко, які зазначыў, што ў нашай краіне заўсёды былі і ёсць людзі, якія маглі і могуць абараніць сваю радзіму, а таксама і тыя, хто мог зрабіць для іх зброю.

Трэба зазначыць, што падобнага свята наш Гродна дагэтуль не перажываў. Падымалі і бела-чырвона-белы сцяг на флагштоку пад гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", гучала і старабеларуская мова, на якую мы даўно забыліся, спявалі беларускія песні, якія так рэдка даводзіцца слухаць. Але галоўнае - было шмат вясёлых і жыццярадасных людзей, што наогул для нашага часу нетыпова, якія радаваліся за нашу гісторыю, за перамогу пад Оршай, за нашых продкаў... І да ўсяго - не было ніякай палітыкі.

Завяршаючы свята, старшыня гродзенскага аддзялення Беларускага народнага фронту Сяргей Мальчык паабяцаў, што на наступны год яны плануюць у гэты ж дзень правесці міжнародны рыцарскі турнір. Ён таксама падзякаваў за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства Саюзу палякаў Беларусі, "Маладому фронту", аб'яднанню "Ратуша" і ўсім шчырым беларусам, якія прычыніліся да гэтай справы.

Дарэчы, свята спадабалася нават гродзенскім міліцыянтам. Ніводзін чалавек падчас яго правядзення і пасля заканчэння не быў арыштаваны.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Астравец

Ружы і хрызантэмы для каханай

Што і казаць, але сапраўдныя мужчыны, нягледзячы на скептычныя выказванні жанчын, усё ж ёсць. І не дзе-небудзь далёка, а побач. Аднаго такога сапраўднага "джэнтльмена" затрымалі пагранічнікі ў пункце пропуску "Камелішкі". Ім аказаўся жыхар Расіі, які без належачых дакументаў перапраўляў на сваім аўтамабілі партыю кветак. Пры падліку кветак, а сярод іх былі ружы, хрызантэмы, гваздзікі і іншыя, іх аказалася крыху больш за 8 тысяч. Партыя кветак ацэнена ў 1 міліярд рублёў і цяпер прадаецца ў Мінску.

Ці будзе ў дамах газ?

Ад пачатку вясны ў мікрараёне "Партызанскі" райцэнтра вяліся работы па газіфікацыі жылых дамоў. Падрадчык НП "Лідагазбуд" праклала трубы на вуліцах і практычна спыніла на гэтым работы з-за адсутнасці фінансавання.

Такая сітуацыя, як патлумачыла "БИ" інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва Ала Садоўская, склалася таму, што ў мясцовым бюджэце, а газіфікацыя фінансуецца з яго, не хапае грошай. Асвоена амаль 9 міліярдаў рублёў - каб завершыць першую пускавую чаргу, патрэбна 17 міліярдаў. А яшчэ дадаць падвод трубаў у дамы і іншае.

Мар'ян Вянгроўскі

Назад