Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Ліда

Чакаем новай гарэлкі

Пасля доўгага перапынку на паліцах крамаў горада Ліды зноў з'явілася гарэлка мясцовай аграфірмы "Мажэйкава". Праўда, пакуль не ў дастатковай колькасці - у дзень з завода для Гродзенскай вобласці адгружаецца толькі 20 тысяч бутэляк. Акрамя таго, што завод плануе задаволіць у бліжэйшы час патрэбы насельніцтва ў сваёй прадукцыі, абяцана, што з'явіцца і навінка - Новая Беларуская, а таксама Лідская арыгінальная. Апошняя, дарэчы, вырабляцца будзе толькі са спірту "люкс".

Да ўсяго мусім нагадаць, што ў бліжэйшы час на Мажэйкаўскім заводзе стануць выпускаць і дацкую гарэлку - моцнасцю 38 градусаў і з асаблівымі смакавымі дабаўкамі. Называцца яна будзе - Белая каралева. Праўда, каштаваць гэта будзе даражэй за звычайныя гатункі.

Т.ЧАРНАВУС

Назад