Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

МІнск змагаўся за незалежнасць

Сапраўдным пабоішчам закончыўся ў нядзелю вечарам у Мінску Марш Свабоды арганізаваны беларускай апазіцыяй.

Дэманстрацыя была наладжана групай апазіцыйных палітыкаў "Новая хваля". Акцыя праходзіла пад лозунгамі накіраванымі супраць палітыкі, праводзімай Аляксандарам Лукашэнкам, супраць аб'яднання Беларусі і Расіі ў саюзную дзяржаву. Каля 20 тысяч дэманстрантаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі, сутыкнуліся на вуліцах беларускай сталіцы з міліцэйскімі сіламі. Арыштавана звыш ста чалавек. На месцы падзей знаходзіўся карэспандэнт "БИ". Вось яго ўражанні.

Страшна было глядзець на маладую дзяўчыну, якую палкай па твары ударыў міліцыянт - твар у крыві, але яна не плача. Побач з ёй ляжаў на асфальце мужчына. Яго збівалі некалькі амапаўцаў. Ён ужо не даваў рады падняцца, міліцыянты цягнулі яго па асфальце.

Яшчэ трох да зубоў узброенных стражаў парадку кінуліся за маладым хлопцам. Яму не было куды ўцякаць і ён скочыў у ледзяную Свіслач. Міліцыянты пачалі кідаць па ім камнямі. Не патрапілі. Хлопец і яшчэ адзін мужчына, якія таксама ратуючыся скочылі ў ваду, дабраліся на другі бераг.

А пачыналася ўсё так: пасля санкцыянаванага мітынгу на плошчы Бангалор, удзельнікі акцыі, колькасць якіх дасягала звыш 20 тысяч чалавек, праследавалі па вуліцах Багдановіча, Варвашэні, Казлова, Бядулі на вуліцу Першамайская з тым, каб абыйсці кардоны міліцыі і патрапіць на праспект Скарыны. Людзей было столькі, што ісці па тратуарах яны проста не маглі. Калона заняла ўсю шырыню вуліцы. Рух транспарта быў перапынены, міліцыянты ў мегафоны крычалі, што шэсце не санкцыянаванае і за гэта давядзецца адказваць. Аднак на іх ужо не звярталі ўвагі. 20-тысячная калона ў адказ крычала толькі адно слова: "Ганьба!".

Калі над калонай развеяўся 30-мятровы бела-чырвона-белы сцяг, людзі закрычалі "Жыве Беларусь!". Раптоўна выраслі сотні плакатаў з лозунгамі "У Еўропу без Лукашэнкі".

Калона набліжалася да рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Першае сутыкненне са спецназам адбылося на перакрыжаванні вуліцаў Першамайскай і Фрунзе. Пацярпелыя былі ўжо з абодвух бакоў, аднак дэманстранты прарвалі кардон. На іх шляху стаялі міліцэйскія УАЗікі, але дэманстранты іх проста абышлі. Два наступныя кардоны таксама раступіліся пад націскам дэманстрантаў. Перад астатнім скрыжаваннем на мосце праз Свіслач калону сустракалі шэсць радоў экіпіраваных спецназаўцаў і амапаўцаў. Далей вуліца была перакрыта вайсковымі грузавікамі. Насупраць адзін аднаго стаялі дзве групы людзей: узброеныя міліцыянты і дэманстранты. Пасля 15-хвілінных перамоваў з прадстаўнікамі органаў аховы парадку адзін з арганізатараў акцыі Мікалай Статкевіч прапанаваў вярнуцца на плошчу Я. Коласа. Аднак пасля таго, як калона павярнула назад, супрацоўнікі міліцыі атакавалі дэманстрантаў ззадзі, захапіўшы некалькі чалавек і пачаўшы іх біць. У адказ маніфестанты пачалі кідаць у ахоўнікаў правапарадку камні. Дэманстранты разбіралі тратуары, адбі- валіся тым, што трапляла пад рукі. Супрацьстаянне працягвалася каля дваццаці хвілін. З аднаго і з другога боку былі дзесяткі пацярпелых. Да месца сутычкі прыехала некалькі аўтамабіляў хуткай дапамогі. Рух тран- спарта ў гэтым раёне сталіцы быў перакрыты.

Да 21.00 у нядзелю міліцыяй было затрымана звыш ста чалавек. Беларускае тэлебачанне назвала Марш Свабоды ў Мінску правакацыяй арганізаванай на грошы Захада.

Андрэй МЯТЛІЦКІ г. Мінск

Назад