| 
Памёр паэт Анатоль Іверс 
            У Слоніме памёр старэйшы беларускі паэт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско).
            
             
            
	    Яго ведалі ўсе: ад школьніка да настаўніка, ад рабочага да інтэлігента. Чалавек-гісторыя. Вельмі шчыры, сумленны, таленавіты. Ён пражыў доўгае, але нялёгкае жыццё. А калі знаходзіў вольны час - пісаў вершы. Першы паэтычны зборнік "Песні на загонах" пабачыў свет яшчэ ў 1939 годзе. Пасля былі новыя кнігі, шматлікія артыкулы і ўспаміны.
 Анатоль Іверс моцна любіў Беларусь, Слонімшчыну і свой народ. Ён радаваўся, калі наша дзяржава стала незалежнай і перажываў, калі знішчаліся нацыянальныя сімвалы і ганьбавалася родная мова. Ён быў мужным, тактоўным і добрым чалавекам. Няхай Вам, Іван Дарафеевіч, бацькоўская зямля будзе пухам!
 "ГС"
 
 |