| Слонім
У Сялявічах людзі мёрзнуць 
            У школе, дзіцячым садку, магазіне, кафэ, Доме быту і ў некаторых жылых дамах вёскі Сялявічы Слонімскага раёна вітае люты холад. Там яшчэ не падключылі сістэму ацяплення.
            
             
            
	    Па гэтай прычыне, 25 кастрычніка, некаторыя вяскоўцы не пусцілі сваіх дзяцей у школу і садок. Дырэктар Сялявіцкай школы Людміла Грабун карэспандэнту "ГС" сказала, што "абяцалі затапіць у канцы мінулага тыдня - не затапілі. Калі дадуць цяпло, я не ведаю", - сказала дырэктар.
 Па словах загадчыцы Сялявіцкага дзіцячага садка Ірына Надудзік, яна званіла старшыні райвыканкама Станіславу Здановічу, які паабяцаў не раней, чым праз 2-3 тыдні даць  цяпло. А яго намеснік Аляксандр Тарсуноў яшчэ на мінулым тыдні паабяцаў карэспандэнту "ГС", што ў панядзелак, 25 кастрычніка, у Сялявічах пачнецца ацяпляльны сезон. На жаль, ні ў панядзелак, ні ў аўторак, ні ў сераду вёска так і не ацеплялася. Радуе людзей толькі адно, што на вуліцы ў апошнія дні тэмпература павысілася да + 10. А калі б мароз?
 
 ГС
 
 
 |