| Слонім
Шалёныя пазыкі 
            Больш як 100 мільярдаў рублёў завінавацілі раённаму прадпрыемству электрасетак прадпрыемствы і гаспадаркі Слонімшчыны за скарыстаную электраэнергію.
            
             
            
	    Амаль палова гэтай сумы пазыкі прыходзіцца на саўгас "Слонімскі". Нават здача чарговай партыі жывёлы не выратавала гаспадарку - ад адключэння электрычнасці ў майстэрнях і канторы. На сённяшні дзень саўгас павінен за энергію амаль 45 млрд. рублёў. Па гэтай прычыне няма святла ў адміністратыўным будынку і майстэрнях саўгаса "Маладая гвардыя", які павінен энергетыкам 14,2 млрд. рублёў. 8,1 млрд. рублёў завінаваціла за электрычнасць Слонімская КЭЧ, 2 млрд. рублёў - тэлерэтранслятар і іншыя.
 ГС
 
 |