Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

падзеі

Знайдзены склад зброі

На вуліцы Перамогі ў Гродне, што побач са Шклозаводам, знойдзены тысяча 150 выбуховых сродкаў - міны, гранаты і снарады часоў Другой сусветнай вайны.

Гэта адбылося 5 лістапада, калі будаўнікі капалі катлаван. Спецыялісты мяркуюць, што арсенал пакінулі савецкія салдаты. На шчасце, гэтае захаванне не ўяўляе сабой небяспекі для горада, паколькі побач са знаходкай няма жылых дамоў. Адзінае, што ўсё ж адразу давялося эвакуяваць рабочых з прадпрыемства "Грод- нахлебпрадукт", на тэрыторыі якога практычна і знаходзіўся склад. Цяпер астаткі Другой сусветнай вайны перавозяцца на вайсковы палігон пад Гожай, дзе і будуць знішчаны сапёрамі.

Дзіма ЯгораЎ

Назад