Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Свіслач

Барацьба з «насякомымі»

Адзін сумнавядомы інтэкгратар назваў прадпрымальнікаў "вшивыми блохами". Гэта з пазіцыі рынкавага сацыялізму. А як вядома, з рознымі насякомымі і ворагамі "рынкавага сацыялізму" усе "чэсныя" людзі павінны весці непрымірымую барацьбу.

Вельмі цікавы і пераймальны вопыт такой барацьбы дэманструюць улады Свіслацкага раёна. Яны вельмі удала скарысталі момант, калі мясцовыя прыватныя гандляры арганізавана падтрымалі агульнарэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў і … развалілі мясцовы рынак. Зраўнавалі крытыя месцы, паламалі лаўкі. Няма рынка- няма праблемы. Вось такая бітва за светлую будучыню.

Яшчэ цікавей, што рынак належыў не ўладатрымаўцам, не мясцоваму райспажўсаюзу, а таварыству з абмежаванай адказнасцю "Будтэп". Сапраўднай прычыны такога кроку з боку ўладаў так ніхто і не даведаўся. А што ж "блохі"? Яны выжылі. І цяпер моўчкі распаўзліся па ўсёй Свіслачы; адзін дзень - тут, другі - ў іншым месцы. Карацей кажучы - бясконцая антысанітарыя. Ніхто ніякіх умоў для гандлю не зрабіў узамен, нават месца новага не вызначылі, хоць мясцовы райспажыўсаюз нібыта браўся за гэтую справу.

Як заўсёды крайнімі засталіся простыя людзі. Яны даўно прызвычаіліся да ўтульнага і шматлюднага па пятніцах Свіслацкага рынку, набывалі тое, што ўсё радзей з'яўляецца ў дзяржаўных крамах, эканомілі на гэтым немалую капейчыну. Усе задаюць адно пытанне: "Навошта было ламаць?" Але ад гэтага ні холадна ні горача мясцовым барацьбітам за ўраджай і аб'яднаўцам з голай збанкрутаванай імперыяй. Хіба яны хоць раз думалі галовамі? Усе іх дзеянні, па-мойму, ідуць ад іншага месца.

Юры ГЛЕБІК

Назад