Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

17 ноября - День студента

Лицам с зачетками посвящается...

Написанное пером - вырубишь вместе с партой!

Каждый, кто становится студентом, как правило, сталкивается со студенческим фольклором. Его передают из уст в уста, из поколения в поколение. Доходит до нас студенческий фольклор из письменных источников. А материалом для записей являются парты... По школьной привычке все внимание студента сосредоточено именно на ней. Это полигон для выявления музыкальных, политических, сексуальных и прочих наклонностей. Предлагаем ввести в курс обучения дисциплину под названием "Фольклор студентов мира". Ручаемся, что посещение было бы стопроцентным. Приятнее слушать высказывания "собратьев по перу", чем маразмы престарелого лектора.

Очень актуальной остается тема учебного процесса. Например:

Скоро зазвенит звонок,

Лекция пошла нам впрок.

Лектору быть может впрок,

Ну, а нам - скорей звонок!

Или: ученье - свет, в его лучах уж не один студент зачах.

Дни считают до экзаменов, стипендию - после, а студентов - по весне.

Тема горячительных напитков напрочь засела в головах представителей студенчества и ни за что не уступит своих позиций:

От Парижа до Находки

С водкой лучше, чем без водки!

Я сегодня не такой, как вчера, а вчера я был вааще никакой!

Водка "Буратино" - почувствуйте себя дровами.

Водка в стакане искрится,

Радует глаз и утробу,

Но если она помешает учиться-

Ну ее на фиг эту… учебу.

Встречаются и просто насущные размышлизмы:

Чем дальше в лес, тем ближе вылез.

Тише едешь - толще морда.

Сдаю туалетную бумагу б/у в хорошем состоянии.

Тематика будет неполной, если не упомянуть высказывания, посвященные представительницам прекрасного пола, типа "даешь бабу, похожую на жабу!" Ну, что можно сказать по этому поводу: на вкус и цвет товарищей нет...

VOX POPULI

На што хапае стыпендыі?

Абсалютная большасць студэнтаў кажа, што стыпендыі не хапае ўвогуле. "Што можна купіць за тры даляры?" У суседнім Беластоку гэтых грошай хопіць хіба што на паўтары піццы альбо на пяць кубачкаў кавы. Ужо не кажучы пра тое, каб даехаць да самога Беластоку, дзе можна было б пакаштаваць гэтыя "дэлікатэсы", трэба адкладваць стыпендыю не адзін месяц. Астатнія стараюцца як мага з большай карысцю выдаткоўваць свае "заробкі": "на кнігі ды газеты хапае". Некаторыя за стыпендыю могуць дазволіць сабе харчавацца булачкамі, што прадаюцца ў фае. Трэба дадаць, што булачкі гэтыя нясвежыя, затое танныя. Адзін студэнт з групы "аптымістычнанастроеных" сказаў, што стыпендыі хапае толькі на тое, каб адзін раз адзначыць Дзень студэнта...

Доска объявлений в студенческом общежитии

"Товарищи студенты! Если хотите принять душ - вода в чайнике".

"Товарищи студенты! Не выбрасывайте ненужные вам вещи за окно, а то дети потом их находят и надувают".

Некалькі спосабаў зразумець,

што становішся старэйшым

1. Усё баліць, а тое, што не баліць, ужо не працуе.

2. Раніцай адчуваеш сябе так, быццам усю ноч гуляў, хаця на самой справе ты спаў як немаўля.

3. Ты запісваешся ў спартзалу і ўвогуле яе не наведваеш.

4. Разумееш, што ведаеш адказы на ўсе пытанні, але ніхто цябе ні аб чым ужо не пытае.

5. Пачынаеш выключаць святло з мэтаю эканоміі, а не дзеля таго, каб у цемры намацаць задавальненне.

Усяго ты можаш і не ведаць, але ў дзень студэнта піць абавязаны

Пра студэнтаў вядома столькі, што інфармацыю можна аформіць у самастойную навуку - студэнтазнаўства. Прадмет вывучэння ёсць, метад (назіранне) - таксама, патрэбны падручнік. Не пытанне - зробім.

Асноўныя тэрміны:

студэнт - прадстаўнік біялагічнага жыцця на Зямлі. Асяродак існавання - інтэрнат, радзей - універ. Вылучаюць два падвіды: студэнт разумны і студэнт умелы. Першы заняты вучобай, другі проста заняты. Ён умее нічога не рабіць і неяк выкручвацца.

Інтэрнат - месца канцэнтрацыі студэнцкага жыцця. Сумесь першапачатковага хаоса і камунізма. Уявіце сабе чатырох чалавек у шафе. Правядзіце нескладаную аналогію, і вы атрымаеце поўнае ўяўленне аб пакоі студэнта. Тараканы, тараканы, тараканы. Жахлівыя прыбіральні (вады па калена), чэргі ля пліты... Пахі цыгарэт, кавы, парфумы, спаленай бульбы і (шанцуе ж некаторым) пах супу, які ў некага атрымаўся.

УнІвер - натуральны доказ таго, што ідэал на зямлі недасягальны. Гэта аграмадная хмара на небасхіле студэнцкага жыцця, не будзь якой - і жыццё студэнта было б ідэальным.

ВыкладчыкІ - таксама людзі, але гэта становіцца зразумелым толькі на апошніх курсах.

Святы - (яны ж п'янкі). Прывядзем афарызм з размовы студэнтаў: "Калі нас выпруць з універа, здадзім бутэлькі ды паступім на платнае.

Практычныя рэкамендацыі

для першакурснікаў

· Першыя два гады вы працуеце на залікоўку, пасля гэтага яна працуе на вас.

· Пасля першага курса ўсё толькі пачынаецца. На другім і трэцім сесію здаць будзе цяжэй - вучыцца вы адвыкнеце, а патрабаванні ды колькасць экзаменаў будуць расці.

· Кожны раз вы будзеце пераконвацца, што перад экзаменам для падрыхтоўкі не хапае аднаго дня і ночы.

· Не спяшайцеся ў спецгрупу, нават калі яна па фізкультуры - менавіта там вас будуць па-сапраўднаму "напружваць".

· "Засвяціцеся" на апошніх семінарах. Лепш развіць дыскусію, чым проста адказваць. На экзамене выкладчык прыгадае вас як разумнага чалавека.

Якая розніца паміж бландынкай і цаглінай?

Пытанне: чым заняць бландынку на цэлы дзень?

Адказ: прывесці ў круглы пакой і прапанаваць прысесці ў куточак.

Як пераканаць сімпатычную бландынку выйсці за вас замуж?

Сказаць, што яна цяжарная.

Што падараваць бландынцы, у якой ужо ўсё ёсць.

Перакіс вадароду.

Навошта бландынцы закладваюць вату ў вушы?

Каб не было скразняка.

Чаму бландынкі не працуюць ліфцёрамі?

Яны ніколі не ведаюць дарогі.

Якая розніца паміж бландынкай і цаглінай?

Пасля таго, як укласці цагліну, яна не будзе тэлефанаваць табе па 10 разоў на дзень.

Як бландынка заканчвае жыццё самагубствам?

Збірае сваю адзежу ў гару і скача з яе вяршыні.

Як прымусіць бландынку бліснуць вачыма ?

Пасвяціць у яе твар ліхтарыкам.

Якія гады самыя горшыя ў жыцці бландынкі?

Шэсць гадоў у трэцім класе.

Старонку падрыхтавалі Вольга БУЕВІЧ і студэнты са стажам

Назад