Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Вёска вымірае

У Свіслацкім раёне пустуе амаль 1100 вясковых дамоў. Гэта 15% усяго індывідуальнага жыллёвага фонду ў сельскай мясцовасці.

Вельмі сумная статыстыка апошніх пяці гадоў. За гэты час пустымі засталіся 615 дамоў, у той час як з 1990 года апусцела 655. Няцяжка падлічыць, што калі за першыя пяць гадоў дзесяцігоддзя штогод пусцела ў сярэднім 8 дамоў, то за апошнія пяць веска губляла па 120 дамоў у год.

У аддалёных Навадворскім і Нязбодзіцкім сельскіх саветах пятая частка вясковых котлішчаў засталася без гаспадароў. Не на многа менш "асірацелых" хатаў у Ханявіцкім і Поразаўскім сельскіх саветах.

Вёскі на Свіслаччыне натуральна выміраюць. Калі такія тэмпы захаваюцца, то праз 10 гадоў у палавіны вясковых хатаў раёна будуць забітыя вокны.

У цэлым па раёну за 40 апошніх гадоў колькасць насельніцтва скарацілася на 30%. А вось у сельскай мясцовасці - на цэлых 72%.

Пра якія прывесы, надоі і зборы можна гаварыць, калі у калгасах і саўгасах асноўнай рабочай сілай з'яўляюцца людзі пенсіённага ўзросту. Рабіць за 8-10 мільёнаў "зайцоў" маладыя не будуць, і шукаюць сабе іншыя заняткі. У вёсцы цяпер гэта зрабіць цяжка, таму бягуць у гарады. Праз некалькі гадоў і бегчы не будзе каму. Адна за адной зачыняюцца вясковыя школы - няма каго вучыць.

Ю.ГЛЕБІК

Назад