Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Трошачкі аб Камяруне

Незвычайная выстава народных промыслаў Рэспублікі Камерун адкрылася ў мінулую пятніцу ў гродзенскай прыватнай галерэі "У майстра". Ужо на самым адкрыцці людзей было настолькі шмат, што ні кожнаму госцю ўдалося паспрабаваць сапраўднай камерунскай кавы і пасмакаваць пончыкаў начыненых бананамі.

Арганізаваў усё гэта відовішча студэнт пятага курса Гродзенскага медыцынскага інстытута, грамадзянін Камеруна, Сціў Нанду. Напэўна пражыўшаму пяць гадоў у нашым горадзе камерунцу захацелася перад развітаннем пазнаёміць гродзенцаў з сваёй краінай, такой далёкай і незнаёмай нам. Ён накупіў на сваёй радзіме мноства самых розных дэкаратыўных рэчаў народных майстроў, якія, пэўна, прадаюцца там на вуліцах, як і ў нас, сабраў нейкія набыткі ў сваіх сяброў і… з гэтага атрымалася своеасаблівае ўражанне аб яго краіне. Уявіце самі: маскі з дрэва "Кола" расфарбаваныя каляровай глінай, драўляныя фігуркі афрыканскіх звяроў, сукенкі "Каба", у якіх, дарэчы, спадабалася хадзіць і нашым дзяўчатам, музычныя інструменты - Там-там (маленькія барабаны), свірэль, мвет, зроблены, дарэчы, з тыквы і які толькі ў нечым агульным нагадвае домру, малюнкі з афрыканскімі пейзажамі і розныя іншыя дробныя рэчы, якія заўсёды з задавальненнем купляеш на памяць, наведаўшы незнаёмую краіну. Самым каштоўным сярод экспанатаў чамусці лічыцца драўляная трубка для палення. На выгляд яна не зусім падобная на еўрапейскія трубкі, яе можна павесіць на сценку і ніколі не дадумацца, што гэта рэч прызначана менавіта для такой мэты.

У 1472 годзе партугальскі мараплаўца першым перасёк экватар і натрапіў на месца, дзе было вельмі шмат крыветак. Гэта месца назвалі Ракой крэветак. А пазней краіна Камарош пераўтварылася ў Камерун. Не шмат каму з гродзенцаў давядзецца там пабываць, але ўявіць яе хоць трошачкі магчыма пабыўшы на выставе. Дарэчы, Сціву дапамагала ў арганізацыў выставы яго зямлячка - Мірэй, таксама студэнтка медінстытута. Нашы мужчыны былі папросту ўражаны яе аўтэнтычнай прыгажосцю.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад