Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Фонда не стала

Створаны яшчэ ў савецкія часы фонд імя Іосіфа Гашкевіча на Астравеччыне перастаў існаваць. Прычына самая банальная - адсутнасць сродкаў.

Фонд утварыўся падчас гарбачоўскай перабудовы, калі ўпершыню супрацоўнікам японскай амбасады дазволілі прыехаць у Астравец і ўшанаваць магілу першага консула царскай Расіі ў Японіі І.Гашкевіча. Як высветлілася, наш зямляк быў вельмі шанаваны праз японскі народ і зрабіў вельмі шмат для збліжэння японцаў з народамі Расіі. Мэтай фонда было даследаванне невядомых для нас бакоў жыцця І.Гашкевіча, а таксама наладжвання сувязяў паміж савецкім і японскім народамі. Фінансаванне фонду ажыццяўлялася са спонсарскіх, дзяржаўных і іншых сродкаў. У той час быў адкрыты нават помнік І.Гашкевічу ў Астраўцы. Аднак у наш час усё заглохла, не стала ні спонсараў, ні дзяржаўнай падтрымкі, ні іншых крыніцаў фінансавання. Напэўна, да лепшых часоў.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Назад