Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

"Тры парсючкі" з цукеркамі

У гадзіну дня ў аўторак каля трохсот дзяцей з малазабеспечаных сем'яў прыйшлі на бясплатны спектакль "Тры парсючкі" у Гродзенскі тэатр лялек. Кожны з іх атрымаў таксама святочны падарунак - цукеркі. Такую акцыю арганізавалі супольна прадпрымальнікі прафсаюза рынку "Паўднёвы", грамадская арганізацыя "Сям'я" і Гродзенская арганізацыя працоўных жанчын. У апошняй налічваецца больш за 200 жанчын, 150 з якіх працуюць у цаху па апрацоўцы крыветак. Паколькі было закуплена 400 падарункаў, частка з іх засталася. Гэтыя цукеркі завезлі ў дзіцячы дом, які нядаўна быў заснаваны на базе дзіцячага садка №59, што знаходзіцца на вуліцы Гая.

І.А.

Назад