Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Пакралі рыбу

У калгасе "Краснагрудскі" Ваўкавыскага раёна мясцовыя жыхары разграбілі вадаём, дзе калгас разводзіў рыбу на продаж. Нехта з мясцовых жыхароў адкрыў шлюз і спусціў возера. І што тут пачалося… Выклікалі міліцыю, але, па сведчанню відавочцаў, і яна не магла навесці парадку. Вадаём у лічаныя часы быў разграблены. Як гэта патлумачыць ніхто не ведае. Магчыма, людзі пачынаюць звярэць.

М.ГАШЫМАЎ

Назад