Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Адкрыты лiст

жыхароў г/п Свiслач Гродзенскай вобласцi да прадстаўнiкоў Урада, супрацоўнiкаў праваахоўных органаў, работнiкаў СМI Рэспублiкi Беларусь.

З дня на дзень нас натхняюць аб'яднаннем з Расiяй. З старонак газет, з экранаў тэлевiзараў, на радыё толькi трызняць пра дармовую нафту i заможнае жыццё пасля аб'яднання. Такое ўражанне, што ўсе спяць i бачаць сябе ў абдымках голай, збанкрутаваўшай iмперыi. Але гэта ашуканства i хлусня, натуральнае замбiраванне недасведчаных людзей. Адкiнуўшы ў бок праблемы эканамiчнай i палiтычнай стагнацыi, гiперiнфляцыi, беспрацоўя, Чарнобыля, сацыяльнай i духоўнай дэградацыi насельнiцтва, насуперак Канстытуцыi, па-здраднiцку, раз за разам падпiсваюцца ганебныя для незалежнай Беларусi дакументы. Не можа жыццё стаць лепшым ад таго, што адзiн жабрак стане жыць на сметнiку другога жабрака!

Гэта, наменклатурнае аб'яднанне "прыхватызатараў" дзеля далейшай эксплуатацыi i збяднення народаў, як беларускага, так i расійскага. Гэта спосаб пазбегнуць адказнасцi за тое, што абсалютная большасць працоўных людзей пакутуюць ад галечы i безпраўя.

Мы не хочам жыць у расійскай iмперыi, якая губiць сваiх жаўнераў у молаху грамадзянскай вайны, у якой людзi гадамi не атрымлiваюць заробкаў i пенсiй, якой кiруе крымiнальна-кэ-дэ-бiская хеўра.

Наша Радзiма - Беларусь, а не Сiбiр. Наша месца сярод вольных краiн Еўропы.

Адумайцеся! Прыпынiце антызаконныя дзеяннi. Нашчадкi вам гэтага не даруюць.

Глебiк Юры, Трэшчановiч Вiктар, Радзецкi Генадзь, Навасад Вiктар, Курбат Уладзiмiр. Усяго больш за 50 подпiсаў, збор працягваецца.

Назад