Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

У 2000 годзе спаўняецца...

820 год з часу ўзнікнення (паміж 1180 і 1380 - афіцыйна прынятая дата) г. Ліда.

660 год з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах (1340-я гады) г. Ашмяны.

650 год з дня нараджэння князя гарадзенскага, трокскага, Вялікага князя ВКЛ Вітаўта (1350-1430).

560 год з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах (1440-я - 1450-я г.) г. Дзятлава.

550 год з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах (1450) г.п. Астрына.

530 год з часу з'яўлення (1470 ці 1493-1495) Жыровіцкага абраза Маці Божай, адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі.

530 год з часу першых звестак у гістарычных крыніцах (1470) г.п. Зэльва.

490 год з дня нараджэння Фёдарава Івана (Масквіціна Івана Фёдаравіча, каля 1510 - 1583 г.), беларускага асветніка і першага друкара, заснавальніка Заблудаўскай друкарні ў Гродзенскім павеце.

480 год з дня нараджэння Валовіча Яўстафія Багданавіча (каля 1520, Гродзеншчына - 1587-1630), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ.

480 год з дня нараджэння Бекеша Каспара (1520-1579), мысліцеля і палітычнага дзеяча, які ў 1579 годзе жыў на Гродзеншчыне.

470 год з дня нараджэння Волана Андрэя (1530-1610), ураджэнца вёскі Біцюшкі Ашмянскага раёна, беларускага філосафа, ідыёлага рэфармацыйнага руху на Беларусі.

450 год з дня нараджэння Рымшы Андрэя (1550-1599), ураджэнца вёскі Пянчыны каля Навагрудка, беларускага паэта.

440 год з дня нараджэння Рысінскага Саламона Фёдаравіча (1560(?)-1625, вескі Дзеляцічы Навагрудскага раёна, а па другіх звестках г.п. Любча Навагрудскага раёна), паэта, філосафа, этнографа.

410 год з дня нараджэння Ягадынскага Станіслава Серафімавіча (1590, Гродзеншчына), паэта, перакладчыка.

410 год з дня нараджэння Весялоўскага Кшыштафа (1590-1637), эканома Гродзенскага, фундатара Брыгідскага манастыра.

270 год з дня нараджэння Агінскага Міхаіла Казіміра (1730-1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, кампазітара, паэта.

255 год з дня нараджэння Сітанскага Леана (каля 1745, Гродна - 1800), першага скрыпача Гродзенскай капэлы Тызенгаўза.

225 год з пачатку існавання (1775-1796) Гродзенскай Каралеўскай друкарні.

225 год з часу заснавання (1775-1781) Гродзенскай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу.

225 год з часу заснавання (1775-1781) Гродзенскага батанічнага сада (зараз парк культуры і адпачынку імя Жэлібера, заснавальніка батанічнага сада).

220 год з дня нараджэння Анацэвіча Ігната Сымонавіча (1780, Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна - 1845), гісторыка і архівіста.

215 год з дня нараджэння Бароўскага Каспара (1785, Гродзеншчына - 1854), беларускага жывапісца.

205 год з дня нараджэння Рукевіча Міхаіла (1795-1841), дзекабрыста, які арандаваў маёнтак у вёсцы Мількаўшчына Ваўкавыскага раёна.

190 год з дня нараджэння Цяпінскага Марціна (1810(?), Фальварак Крупава Зэльвенскага раёна - 1847), паэта, фалькларыста.

185 год з дня нараджэння Гашкевіча Іосіфа Антонавіча (1815-1872), дыпламата, удзельніка дыпламатычнай місіі Пуцяціна ў Японіі, першага консула Расійскай імперыі ў Японіі. З 1867 года жыў у маёнтку Малі Астравецкага раёна.

180 год з пачатку існавання (1820-1915) Гродзенскай губернскай друкарні.

175 год з дня нараджэння Зеньковіча Якава Луксеньцьевіча (1825-1888), мастака, настаўніка малявання ў Гродзенскай класічнай гімназіі.

175 год з дня нараджэння Юндзіла Францішка Ўладзіслававіча (1825, Слонімскі павет -1865), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 г.г.

165 год з дня нараджэння Цэханоўскага Цэлестына Міхайлавіча (1835-1906), вольнапрактыкуючага ўрача з Гродна, удзельніка паўстання 1863-1864 г.г.

160 год з дня нараджэння Мінейкі Зігмунда Станіслававіча (1840, Ашмянскі павет (?) -1925), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 г.г. У Ашмянскім павеце, ганаровага грамадзяніна Грэцыі (эмігрыраваў у 1891 г.).

155 год з дня нараджэння Булгакоўскага Дзімітрыя Гаўрылавіча (1845-1916 ці 1918), этнографа і краязнаўцы, які ў 1874 - 1885 г.г. жыў і працаваў у Гродзенскай вобласці.

145 год з дня нараджэння Латышава Васіля Васільевіча (1855-1921), рускага гісторыка, які скончыў Гродзенскую гімназію, жыў і працаваў у Гродне ў 1864-1872 г.г.

130 год з дня нараджэння Трусевіча Станіслава Станіслававіча (1870, вёска Вераскава Навагрудскага раёна - 1918), дзеяча рэвалюцыйнага руху на Беларусі, у Польшчы, Літве, публіцыста.

110 год з дня нараджэння Ляжневіча Алеся (1890, вёска Сенцяняты Смаргонскага раёна - 1937), беларускага драматурга.

110 год з дня нараджэння Дарашкевіча Івана Канстанцінавіча (1890-1943), беларускага паэта, які скончыў Свіслацкую гімназію і настаўнічаў на Гарадзеншчыне.

105 год з дня нараджэння Логіна Язэпа Клістратавіча (1895, вёска Моладава Карэліцкага раёна - 1931), збіральніка беларускага фальклору.

105 год з дня нараджэння Берсана Станіслава Ігнатавіча (1895-1919), старшыні Гродзенскага губрэўкома з 4.02.1919 г.

100 год з дня нараджэння Купцэвіча Фелікса Піліпавіча (1900, Гродна - 1931), пісьменніка, перекладчыка, удзельніка баёў з белапалякамі на Гродзеншчыне.

100 год з часу заснавання (1900 г.) Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

95 год з дня нараджэння Сідаровіча Васіля Лукіча (1905, вёска Сівіца Смаргонскага раёна - 1937г.), беларускага жывапісца, графіка.

95 год з дня нараджэння Сяўрука Пятра (псеўданім Пхебей. 1905, Скідзель - 1929), беларускага паэта.

80 год з часу заснавання (1920) Гродзенскага гісторка-археалагічнага музея.

75 год з дня нараджэння Счаснага Івана Андрэевіча (1925, в. Чардона Мастоўскага раёна - 1942), члена Скідзельскай камсамольскай падпольнай арганізацыі.

50 год з часу стварэння (1950) Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.

40 год з часу стварэння (1960) Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў.

30 год з часу стварэння (1970) Ваўкавыскага малочнакансервавага камбіната дзіцячых прадуктаў "Беллакт".

30 год з часу заснавання (1970) Карэліцкага раённага краязнаўчага музея "Зямля і людзі".

20 год з часу стварэння (1980) Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Назад