Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Статыстыка

Хто, што, колькi, як i навошта?

На мінулым тыдні ў Гродзенскім аблвыканкаме адбылася прэс-канферэнцыя па выніках перапісу насельніцтва вобласці, які адбыўся ў мінулым годзе. Нагадаем, што падобнае мерапрыемства праводзілася ў незалежнай Беларусі ўпершыню і дадзеныя не адпраўляліся ў Маскву на перапрацоўку. Рэдакцыя вырашыла апублікаваць усе вынікі першага этапу перапісу, каб нашы чытачы мелі магчымасць самі зрабіць высновы з лічбаў. Гэта ўжо не прыдуманыя "нячэснымі" журналістамі лічбы і факты - гэта тое, што называлі ўсе вы самі. Здзіўляе ў лічбах многае: і колькі нас нараджаецца, і колькі памірае, і колькі размаўляюць на роднай мове, і ў колькіх вёсках ужо навогул не жывуць людзі. Але найлепей, калі вы зробіце высновы самі. Дададзім толькі, што прэс-канферэнцыю праводзіў начальнік Упраўлення статыстыкі вобласці Віталь Пятровіч Бобрык. Дарэчы, напэўна, адзіны наш вабласны чыноўнік, які гаворыць па-беларуску і ведамства якога прадстаўляе інфармацыю журналістам на роднай мове.

Колькасць пастаяннага насельніцтва Гродзенскай вобласці па матэрыялах перапісу склала на 16 лютага 1999 года 1185,2 тыс. чалавек, акрамя гэтага перапісана 1,6 т.ч. часова пражываючых на тэрыторыі вобласці. 3 усяго насельніцтва ў 12 гарадах і ў 21 пасяленні гарадскога тыпу пражывала 741,1 тыс.чалавек, у 4312 вёсках і хутарах 444,1 тыс. чалавек Трэба адзначыць, што акрамя гэтага існуе 78 вёсак і хутароў без насельніцтва. За час ад мінулага перапісу насельніцтва вобласці ўзрасло на 21,6 тыс. чалавек, ці амаль на 1,9%, з 59г. па 69 г. рост насельніцтва склаў 4,2%, з 70 па 78 г. - 1%, з 79 па 88 г. - 3,2%, ці сярэднегадавыя прыросты складалі адпаведна 0,2; 0,4; 0,1 і 0,З%. За гэтыя перыяды гарадское насельніцтва прырастала штогод у сярэднім на 1,1; 3,7; 3,4 і 3,1 працэнта, тады як сельскае скарачалася на 1,2% (89-98), 0,8% (59-69), 1,9% (70-78) і 2,4% (79-88).

Патрэбна адзначыць, што пачынаючы з 1993 года смяротнасць насельніцтва перавышае нараджальнасць, што і прывяло да таго, што з 1994 года штогод колькасць насельніцтва змяншаецца.

За 1989-1998 гады па вобласці памерла 153,5 тыс. чалавек, а нарадзілася толькі 141,6 тыс. чалавек. Натуральны спад насельніцтва склаў 11,9 тыс. чалавек, а за 1994-1998 гады такое змяншэнне склала 24,3 тыс. чалавек. Пры такіх тэмпах зніжэння колькасці насельніцтва ўжо ў 2003 годзе мы апусцімся на паказчыкі 1989 года.

Трэба адзначыць, што на 1 студзеня 1994 года насельніцтва вобласці складала максімальную колькасць - 1210 тыс. чалавек і пачало паволі зніжацца, на 1.01.95 г.-1208,9 т.ч., на 1.01.96 - 1204,1 т.чалавек і на 1.01.97 г.- 1198,5 т.ч.

Па колькасці насельніцва, як і па тэрыторыі, наша вобласць з'яўляецца самай малой у краіне. Для параўнання, у Брэсцкай вобласці пражывае 1485 тыс. чалавек, Віцебскай - 1377, Гомельскай - 1545, Мінскай - 1559, Магілеўскай - 1214, г. Мінску - 1680 тыс. жыхароў.

Як ўжо адзначалася, гарадское насельніцтва склала 741,1 тыс. чалавек ці 62,5% да яго агульнай колькасці. Па РБ гэты паказчык складае - 69%. У г. Гродна перапісана 301,6 т.ч. пастаянна пражываючых жыхароў, што складае 40,7% ад гарадскога насельніцтва і 25,4% ад усяго насельніцтва вобласці. У Кастрычніцкім раёне г. Гродна зафіксавана 167,9 тыс. чалавек, у Ленінскім - 133,7 тыс. чалавек. У горадзе Лідзе пражывае 100,7 тыс. чалавек, або 13,6% гарадскога насельніцтва, і ў г. Слоніме 51,7 тыс. чалавек ці 7%.

Пасляваеннае ўладкаванне галін эканомікі, неабходнасць далейшага пад'ёму прамысловага патэнцыялу пацягнула за сабой значны рост гарадскога насельніцтва за кошт міграцыі і прыцягнення вясковых жыхароў у горад. За перыяд з 1959 года па 1999 год колькасць гарадскога насельніцтва павялічылася ў 3 разы, а ў г. Гродна ў 4,2 разы, Лідзе - 3,6 і ў Слоніме ў 2,6 разоў.

Колькасць сельскага насельніцтва за гэты час зменшылася на 46,5%.

Колькасць сельскіх жыхароў склала, як адзначалася 444,1 тыс. чалавек, або 37,5% ад усяго насельніцтва. Па Рэспубліцы Беларусь - 31,0%. У 5-ці вёсках насельніцтва перавышае 2 тыс. жыхароў. Самая вялікая вёска - Верцялішкі Гродзенскага раёна - 3127 чалавек. У вёсцы Азёры гэтага раёна налічваецца 2828 чалавек, у вёсцы Жыровіцы Слонімскага раёна пражывае - 2443 чалавекі, Ражанцы Шчучынскага р-на - 2182 чалавекі і ў Путрышках Гродзенскага раёна - 2073 чалавекі. Для параўнання, у гарадскіх пасяленнях такіх як Поразава, Першамайскі, Пагранічны, Сапоцкін, Любча, Жалудок і Юрацішкі пражывае ад 1,4 да 1,7 тыс. чалавек.

3 4312 сельскіх населеных пунктаў, у якіх жывуць людзі, найболышую ўдзельную вагу складаюць вёскі з колькасцю насельніцтва ад 51 да 100 і 26 да 50 жыхароў. Чвэрць сельскіх жыхароў пражывае ў 345 пасяленнях (вёсках) у якіх насельніцтва складае ад 201 да 500 жыхароў. У нашай вобласці есць ўсяго 26 вёсак, дзе колькасць пражываючых складае ад 1001 да 2000 чалавек, затое ў 336 вёсках налічваецца 5 і менш жыхароў. Хіба горшае за наша становішча ў Віцебскай вобласці.

Калі сельскае насельніцтва за час паміж апошнімі перапісамі зменшылася на 10,8%, што складае 53,9 тыс. чалавек, дык у Дзятлаўскім раёне яно ўпала на 16,8%, Свіслацкім на 15,5%, Шчучынскім - 15,З%, Навагрудскім - 15%, Зэльвенскім і Карэліцкім на 14,5%.

Калі напярэдадні перапісу 1989 года нязначны адмоўны натуральны спад насельніцтва закрануў 9 раёнаў вобласці: Бераставіцкі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі і Шчучынскі, дык у 1998 годзе ўжо ўсе без выключэння раёны вобласці. У апошнія гады асабліва значна наглядаецца працэс старэння насельніцтва.

Па дадзеных перапісу 1999 года частка асоб ва ўзросце старэй за 65 гадоў, склала 14,3%, а па даных папяэдняга перапісу - 11,I%. Яшчэ горш склаліся абставіны ў некаторых рэгіёнах вобласці. Так, у Слонімскім раёне старэй за 65 гадоў 24,7% насельніцтва супраць 16,7% у 1989 годзе, у Карэліцкім адпаведна 24,3 і 18,9%, Зэльвенскім 21,3 і 15,2%.

Атрымалася скарачэнне колькасці дзяцей ва ўзросце да 9 гадоў. Іх частка склала 11,8% супраць 15,4% у 1989 годзе. Калі ў 1989 годзе колькасць дзяцей перавышала колькасць людзей пенсійнага ўзросту на 32,4 тыс. чалавек, дык у 1999 годзе колькасць асоб старэй працаздольнага ўзросту на 15,9 тыс. чалавек перавышае колькасць дзяцей. І гэта зноў у большай ступені Карэліцкі, Слонімскі і Шчучынскі раёны.

Рэзкае скарачэнне нараджальнасці прывяло да змяненняў колькасці дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. 3 1989 года яна скарацілася на 34,8 тыс. чалавек, або на 37,4%. Значнае змяншэнне колькасці дзяцей у гэтым узросце наглядалася ў гарадах Гродна, Ліда, Слонім, у Гродзенскім, Навагрудскім, Слонімскім і Смаргонскім раёнах.

У перыяд паміж перапісамі 1989 і 1999 гадоў адбылося змяншэнне колькасці насельніцтва маладзей працаздольнага ўзросту з 276,4 тыс. чалавек да 256,7 тыс. чалавек, або на 7,1%, тады як у Шчучынскім раёне гэтая лічба складае 19,4%, Свіслацкім - 16,5% і Слонімскім - 13,2%.

Некалькі слоў аб узроставай структуры гарадскога і сельскага насельніцтва. Вядома, яны ніяк не аднолькавыя і маюць значную розніцу.

Калі дзеці гарадскія і сельскія складаюць адпаведна 23,3 і 18,8% да адпаведнага насельніцтва (гарадское і сельскае), дык, напрыклад, працаздольнае насельніцтва ў горадзе і сяле адносіцца да ўсяго адпаведнага насельніцтва як 61,9 і 44, З%. У 1989 годзе частка дзяцей сярод гарадскога і сельскага насельніцтва складала адпаведна 27,5 і 18,8%, а частка працаздольнага насельніцтва адпаведна 60,4 і 48,4%. Частка асоб пенсійнага ўзросту сярод гаражан складае 14,7%, сярод сяльчан - 36,9%. Па папярэдняму перапісу гэтыя лічбы складалі адпаведна 12,1 і 32,8%. Як бачыце, лічбы гавораць самі за сябе.

Па перапісу 1999 года на 1000 чалавек працаздольнага ўзросту прыпадае 807 чалавек непрацаздольнага ўзросту з іх у гарадах - 615 чалавек і на сяле - 1256 чалавек, у 1989 годзе гэты паказчык складаў адпаведна 809, 657 і 1063 чалавекі.

Калі ва ўзросце да 40 гадоў перавышаюць мужчыны, дык старэй ужо жанчыны, асабліва пасля 60 гадоў - у 1,8 разоў. Гэта звязана з працягласцю жыцця. У жанчын яна большая чым у мужчын. Так, у 1998 годзе сярэдняя працягласць жыцця ў жанчын была 74,6 гадоў, а мужчын 62,6 год ці, на 12 гадоў менш. Для параўнання ў 1990 годзе мужчыны ў сярэднім па вобласці пражылі па 67 год, а жанчыны - 76,3 гады. Трэба адзначыць, што сярэдні ўзровень працягласці жыцця ўсяго насельніцтва вобласці з 1995 года застаецца стабільным і складае 68,5 гадоў.

3 усяго насельніцтва вобласці мужчыны складаюць 47,2%, жанчыны - 52,8%, ці адпаведна 558,9 і 626,3 тыс. чалавек. Прычым у колькасці гарадскога насельніцтва перацягваюць жанчыны, акрамя жыхароў ва ўзросце да 19 гадоў. А ў сельскай мясцовасці наадварот - мужчын больш чым жанчын ва ўзросце аж да 50 гадоў.

Па дадзеных перапісу ў вобласці налічвалася 294,9 тыс. сямейных параў, тады як у 1989 годзе іх было 301,2 тыс. За час ад папярэдняга перапісу колькасць асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе, як зарэгістраваным, так і не зарэгістраваным змяншаецца. На 16 лютага 1999 года ў шлюбе знаходзілася 589,9 тыс. чалавек, з іх жанчын - 295,6 тыс. і мужчын - 294,3 тыс. 3 агульнай колькасці сямейных параў 2,8% знаходзяцца ў незарэгістраваным шлюбе. У 1989 годзе ў шлюбе знаходзілася 602,5 тыс. чалавек.

Усяго па вобласці колькасць разведзеных жанчын складае 36,9 тыс. і 23,3 тыс. мужчын, або на 36,8% меньш. Па перапісу 1989 г. такіх жанчын было 22,5 тыс., а мужчын - 11,5 тыс.

3 агульнай колькасці жанчын ад 16 гадоў і старэйшых ніколі не знаходзіліся ў шлюбе - 14,3%, а мужчын - 22%. У 1989 годзе гэтыя лічбы складалі адпаведна 13,9 і 20,1%. Найбольшая ўдзельная вага жанчын у шлюбе ў Смаргонскім раёне - 63,3%, мужчын у Зэльвенскім - 73,4%. У г. Гродна найбольш як жанчын, так і мужчын, якія ніколі не былі ў шлюбе, гэта адпаведна 20,4 і 25%. Таксама найбольшая ўдзельная вага разведзеных жанчын у Гродна - 11,1%, а мужчын у Ваўкавыскім раёне (8,4%). Зафіксавана жанчын, у якіх памерлі мужы - 19,3%, а мужчын, у якіх памерлі жонкі, толькі 3,5%. Найбольшая ўдзельная вага жонак і мужчын, ў якіх памер адзін з іх, у Слонімскім раёне, дзе лічбы складаюць 28,4 і 5,7% адпаведна.

Па дадзеных перапісу на тэрыторыі вобласці пражывае 87 нацыянальнасцяў, якія вызначыліся пры апытаннях дарослых і для дзяцей вызначалася бацькамі. Большасць жыхароў вобласці беларусы - 62,3%, палякі - 24,8%, рускія - 10,1%, украінцы - 1,8%, татары і літоўцы па 0,2%, яўрэі 0,1%. У параўнанні з лічбамі перапісу насельніцтва 1989 года колькасць беларусаў узрасла на 36 тыс. чалавек, ці на 5,1%, колькасць іншых нацыянальнасцяў зменшылася: палякаў на 2,2% (6,7 т.ч.), рускіх - 4.1% (5,1), украінцаў на 9,6% (2,2), літоўцаў на 4% (0,1), татараў на 12,5% (0,3) і яўрэяў на 57,6% (1,3.).

Найбольшая ўдзельная вага беларусаў у Карэліцкім раёне (93,7%), палякаў у Воранаўскім раёне - 83%, рускіх у г. Гродна - 17,8%, украінцаў у г. Слоніме - 2,8%. У г. Гродна пражывае 56,1% беларусаў, 22,1% палякаў, 17,8% рускіх, 2,7% украінцаў, 0,2% яўрэяў і па 0,1% татараў і літоўцаў.

Назвалі роднай мовай беларускую - 72,6% насельніцтва вобласці ці на 4,5% больш, чым у мінулы перапіс, мовай сваёй нацыянальнасці - 69,3% таксама на 2,7% болей чым пры папярэднім перапісу. На беларускай мове размаўляюць дома 635,7 тыс. чалавек ці 53,6% насельніцтва вобласці, на рускай - 529,4 тыс. чалавек ці 44,7%, на польскай - 17 тыс. чалавек, ці 1,4%. На мове сваей нацыянальнасці размаўляюць дома - 48,5% насельніцтва вобласці.

Ёсць тэндэнцыя ў павялічэнні колькасці людзей з больш высокай адукаванасцю. Грамадзяне ва ўзросце 15 гадоў і старэй - 80,9% маюць вышэйшую, сярэднюю і базавую адукацыю, супраць 70,2% па перапісу 1989 года. Вышэйшую адукацыю ва ўзросце 15 гадоў і старэй маюць 115,2 тыс., ці 12,2% супраць 78,1 тыс., ці 8,6% у 1989 годзе. Павялічылася колькасць асоб з вышэйшай адукацыяй у гг. Гродна і Слоніме, Бераставіцкім, Гродзенскім і Карэліцкім раёнах.

Неадукаваных ва ўказаным узросце набралася 4,2 тыс., ці 0,4% ад агульнай колькасці насельніцтва, тады як па перапісу 1989 г. іх было 24,5 тыс., ці 2,7%. Найболышая ўдзельная вага неадукаваных у Шчучынскім раёне - I%, у Астравецкім, Лідскім і Свіслацкім па 0.9%, Зэльвенскім і Мастоўскім па 0,8%. Найменш неадукаваных у гг. Гродна, Лідзе і Слоніме адпаведна 0,1; 0,2 і 0,З%. Трэба адзначыць, што сярод неадукаваных 1,3 тыс. чалавек гэта асобы, якія па стану здароўя не маглі вучыцца. Сярод занятага насельніцтва маюць вышэйшую, сярэднюю і базавую адукацыю 97,5% супраць 85,З% ў 1989 годзе. У апошні час значна павысіўся ўзровень асветы сельскага насельніцтва. Калі ў 1989 годзе сярод сельскіх жыхароў ад 15 гадоў і старэй вышэйшую, сярэднюю і базавую адукацыю мелі 49,9% дык цяпер - 63,22. Вядома, гэты ўзровень павялічыўся і ў гаражан з 87,2% да 92,I%. Найбольш высокі ўзровень адукаванасці ў гарадах, дзе на 1000 жыхароў пасля 15 гадоў і старэй з вышэйшай, сярэдняй і базавай адукацыяй было ў Гродна - 944 чалавек і Лідзе - 915. Сярод раёнаў у Ваўкавыскім - 829 і Смаргонскім - 802 чалавекі, іншымі словамі там, дзе былі гарады абласнога падпарадкавання. Найбольшая колькасць асоб з вышэйшай прафесійнай адукацыяй пражывае ў г. Гродна - 193 на 1000 чалавек насельніцтва і найменш у Слонімскім раёне - 64 чалавек.

Атрымана інфармацыя аб крыніцах існавання. Працу, як крыніцу забяспячэння жыцця, назвалі 510 тыс. чалавек (43%), працу ў асабістай гаспадарцы - 75,6 тыс., або 6,4%, пенсію - 312 тыс., ці 26,З%. 3 асоб, якія назвалі адну крыніцу існавання - 43,9% жывуць за кошт зарабатнай платы, 25,2% за кошт пенсій і дапамог і 28,З% знаходзяцца на ўтрыманні бацькоў ці сваякоў - гэта ў асноўным дзеці. Дзве крыніцы існавання адзначылі 187,9 тыс. чалавек, ці 15,9% ад агульнай колькасці насельніцтва, тры крыніцы назвалі 5,6 тыс., або 0,5% насельніцтва і ўвогуле не адказалі на гэта пытанне 0,7 тыс. чалавек.

Назад