Шчаслівы выпадак?
Вадзiцель легкавой iншамаркi з лiтоўскiмi нумарамi i пяццю пасажырамi ў салоне хацеў праскочыць закрыты пераезд па вулiцы Чырвонаармейскай.
Чаргу ён абмiнуў, праехаў i закрыты шлагбаўм, а вось цягнiк перахiтрыць не ўдалося. Апошнi вагон зацапiў машыну i з дзесятак метраў працягнуў ўздоўж палатна. Шафер i пасажыры, на шчасце, засталiся жывымi i далi дзёру ва ўсе ногi. Праўда, на наступны дзень шафер з’явiўся за машынай i дае тлумачэннi мiлiцыi.
|