Падсудны быў абвiнавачаны ў прывышэннi службовых паўнамоцтваў. Прычым, ён адразу прызнаў сваю вiну. Прадстаўнiк пракурора ў якасцi пакарання запрасiў 110 мiнiмальных заробкаў штрафу. Суд вынес рашэнне пакараць чыноўнiка на 100 мiнiмальных заробкаў. За два днi да пачатку працэсу А.Цярэшка звольнiўся з працы па ўласнаму жаданню.
Больш падрабязна аб гэтым - у адным з наступных нумароў <БИ>.
Дзiўны рамонт на <Мастыдрэў>
У мiнулым нумары <БИ> паведамлялася аб тым, што на прадпрыемстве <Мастыдрэў> адмiнiстрацыя аб'явiла рабочым аб невыплаце ў гэтым месяцы заробку, паколькi грошы накiроўваюцца на рамонт завалiўшайся страхi над адным з цэхаў прадпрыемства.
Як высвятлiлася пазней, сродкаў на рамонт усё ж не стае, паколькi генеральны дырэктар прадпрыемства звярнуўся да адказных кiраўнiкоў з просьбай пералiчыць на рамонт з уласнае кiшэнi па некалькi мiнiмальных заробкаў. Зразумела, што нават адказныя начальнiкi адмовiлiся гэта рабiць i цяпер чакаюць, што ж будзе далей.
Я.ПАЛУБЯТКА