Лiчбы кажуць пра нас
Згодна з вынiкамi другога этапа перапiсу насельнiцтва, якi адбыўся ў лютым 1999 года, 78 вёсак перастала iснаваць на мапе Гродзенскай вобласцi. Гэта выклiкана высокай смяротнасцю, нiзкай нараджальнасцю i мiграцыяй жыхароў вёсак у гарады.
Калi ў справаздачы за першы этап перапiсу змяшчалiся ў асноўным лiчбы агульнага характару, то на апошняй прэс-канферэнцыi былi агучаны асноўныя звесткi, якiя тычылiся эканамiчнай актыўнасцi насельнiцтва, мiграцыi, колькасцi i складу хатнiх гаспадарак, жыллёвых умоваў насельнiцтва.
ЭканамiчнаЯ актыЎнасць насельнiцтва
Па дадзеных перапiсу, колькасць эканамiчна актыўнага насельнiцтва ў вобласцi склала 545,6 тысяч чалавек, або 57,6% ад усяго насельнiцтва ва ўзросце 15 гадоў i старэй. 68,1% працоўнага насельнiцтва пражывае ў гарадах. Сярод занятага насельнiцтва 17,7% маюць вышэйшую адукацыю, 32,4% - сярэднюю-прафесiйную, 12% пачатковую прафесiйную i 28,8% агульную сярэднюю адукацыю. Колькасць беспрацоўных па перапiсу склала 35188 чалавек, з iх 18,5 тысяч чалавек - мужчыны, 16,6 тысяч чалавек - жанчыны. Безпрацоўе - з`ява пераважна гарадская - 81,5% ад колькасцi ўсiх беспрацоўных жывуць у гарадах.
МiграцыЯ насельнiцтва
Згодна дадзеных перапiсу, 678,4 тысячы чалавек, або больш за палову насельнiцтва вобласцi, пражывала ў месцы пастаяннага жыхарства з моманту нараджэння. На долю ўнутрыабласной мiграцыi прыходзiцца 52,7%, на мiжабласны мiграцыйны абмен - 21,7%, на мiгрантаў з краiн блiжняга замежжа прыходзiцца 22,4%, а доля мiгрантаў з краiн далёкага замежжа - 3,2%. Больш за ўсё мiгрантаў у нашай вобласцi - з Расii, Украiны i Казахстана, 58,8%, 13,5% i 8,8% адпаведна. Пры гэтым большасць мiгрантаў (70%) - працаздольнага ўзросту.
Колькасць i склад хатнiх гаспадарак
Калi раней падчас перапiсу ўлiчваўся такi паказчык, як сям`я, то зараз, згодна мiжнароднай практыцы, улiчваецца тэрмiн - хатняя гаспадарка. Гэта значыць адна цi некалькi асобаў, якiя сумесна вядуць хатнюю гаспадарку i жывуць разам. На момант перапiсу ў вобласцi налiчвалася 456,9 хатнiх гаспадарак. Большасць з iх складаецца з адной сямейнай пары (58,6%). Падчас правядзення перапiсу, у вобласцi было 182,4 тысячы хатнiх гаспадарак, якiя мелi дзяцей, маладзей 18 год, 61,9 тысячы гаспадарак дзяцей, маладзей за 6 год. Найбольшую ўдзельную вагу складаюць хатнiя гаспадаркi, якiя складаюцца выключна з беларусаў - 68,8%, палякаў - 24,1%, рускiх - 6%.
Жыллёвыя Ўмовы насельнiцтва
48,3% насельнiцтва пражывае ў асобных кватэрах, у асобных хатах жыве 34,3% насельнiцтва. У сярэднiм на аднаго чалавека прыпадае 13,2 квадратных метра жылой плошчы. 99,6% насельнiцтва пражывае ў памяшканнях, уладкаваных электра цi газавай плiтой. 66,8% насельнiцтва пражываюць у памяшканнях з цэнтральным ацяпленнем. 66,7% насельнiцтва карыстаецца вадаправодам, 64,2% каналiзацыяй, 61,7% маюць у кране гарачую ваду.
Вось так i жывём.
Д.ЯГОРАЎ
|