Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Палiтыка

Старшыня СПБ адмовiўся адказваць на пытаннi <Биржи информации>

Старшыня Саюза палякаў Беларусi Тадэвуш Кручкоўскi адмовiўся каментаваць для <БИ> рашэнне Воранаўскага райвыканкама аб немэтазгоднасцi будаўнiцтва польскай школы ў гэтым раённым цэнтры. Свой адказ Т.Кручкоўскi матываваў тым, што яго каментар будзе змешчаны ў газеце .

Нагадаю чытачам, што 18 снежня мiнулага года Воранаўскi райвыканкам прыняў рашэнне аб немэтазгоднасцi будаўнiцтва сярэдняй школы з польскай мовай навучання на 255 месц. Хадайнiчаў аб гэтым Саюз палякаў Беларусi. Адказ матывуецца тым, што <пасля вывучэння сiтуацыi: з 5727 навучэнцаў раёна польскую мову вывучаюць 1803 школьнiкi, у тым лiку як прадмет - 184 навучэнцы. У мястэчку Воранава з 1332 школьнiкаў Воранаўскай СШ польскую мову вывучаюць 120 навучэнцаў, з iх як прадмет - 56>. i як гаворыцца ў рашэннi: <намецiлася тэндэнцыя да знiжэння жадаючых вывучаць польскую мову як прадмет: у 1998/99 навучальным годзе вывучала 524 навучэнцы, 1999/2000 гг - 334, 2000/2001гг - 184. У раёне не iснуе нiводнага класа з вывучэннем усiх прадметаў на польскай мове>- запiсана ў рашэннi райвыканкама.

Дарэчы, гэтую iнфармацыю без якiх-кольвек перашкодаў рэдакцыя атрымала непасрэдна з Воранаўскага райвыканкама. i паколькi вядома, што згодна апошняга перапiсу насельнiцтва, у Воранаўскiм раёне пражывае звыш 80 працэнтаў насельнiцтва польскай нацыянальнасцi, падобная сiтуацыя не магла не зацiкавiць рэдакцыю <БИ>. З просьбай пракаментаваць данае рашэнне мы i звярнулiся да старшынi СПБ.

Праўда, замест адказу на пытаннi, новы старшыня СПБ Т.Кручкоўскi выказаў незадавальненне тым, як наша газета асвяцiла апошнi з'езд Саюза палякаў, маўляў, напiсалi не тое, што ён гаварыў, <паслухалi Кусельчука> - (былы галоўны рэдактар газеты - М.К.). Прычым, з яго ж словаў, <не так> напiсалi i карэспандэнты польскiх СМi, якiя прысутнiчалi на з'ездзе. Дарэчы, што канкрэтна наша газета напiсала <не так> спадар Кручкоўскi не ўдакладнiў. Заўважу толькi, што наш карэспандэнт непасрэдна знаходзiўся ў зале, дзе адбываўся з'езд СПБ.

Зрэшты, знаёмая хвароба, калi начальнiку не падабаецца, як яго словы цытуюць мас медыя. Маўляў, не правiльна зразумелi. i пасля гэтага: <не пушчаць>, . Падобным метадам у Беларусi карыстаюцца большасць чыноўнiкаў. Практычна на любы запыт журналiстаў з недзяржаўных выданняў, у лепшым выпадку, адказваюць: <У нас есть своя газета...> Вiдавочна, што падобным шляхам iдзе i новы старшыня СПБ.

Дарэчы, 22 студзеня ў Ленiнскiм раённым судзе Гродна было падпiсана <мiравое пагадненне> памiж былым галоўным рэдактарам газеты А.Кусельчуком i прадстаўнiком Саюза палякаў В.Кеўлякам. СПБ абавязаўся сплацiць Кусельчуку сярэднi заробак - 100 тысяч рублёў за вымушаны прагул у снежнi (з 1 снежня яго звольнiлi), а таксама - змянiць запiс у працоўнай кнiжцы Кусельчука. Замест звальнення прымусовага, будзе запiсана, што ён звольнены <па дамоўленасцi бакоў>, iншымi словамi - паводле ўласнага жадання. Такiм чынам, кiраўнiцтва СПБ прызнала, што звальненне адбылося ў незаконнай форме. Цi, магчыма, мы iзноў нешта неправiльна зразумелii

Дарэчы, пры былым кiраўнiцтве СПБ, журналiстам <БИ> не даводзiлася сутыкацца з падобнымi праблемамi, хаця i таму кiраўнiцтву не заўсёды падабалася тое, як наша газета асвятляла iх дзейнасць.

М.КАРНЕВIЧ

Назад