Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

В городе, в области, в стране

Астравец

Робiць добра людзям

Амаль 400 iнвалiдаў спачатку года змаглi купiць неабходныя прадукты харчавання па нiзкiх коштах у краме <Старая пошта>.

Сяргей Маўрын, уладальнiк гэтай прыватнай крамы, прадаючы прадукты iнвалiдам з 5 працэнтнай скiдкай практычна нiчога сабе не зарабляе. Як кажа ён сам - у мяне такая душа. Дарэчы, гэта аргумент не толькi для тых, хто прывык абхайваць усiх запар прадпрыймальнiкаў, але i самiм прадпрыймальнiкам, якiя трацяць усе сiлы, каб стаць багатымi, але так iмi i не становяцца.

Ашмяны

Грамадскiя iнiцыятывы

На Ашмяншчыне з'явiлiся дзьве новыя грамадскiя арганiзацыi. Створаны <Шоў-тэатр> i пададзены дакументы на рэгiстрацыю маладзёжнай арганiзацыi <Тынэйджар>. У планах моладзi арганiзацыя акцый, правядзенне дыскатэк, адукацыя моладзi ў галiне правоў чалавека.

М.ВЯНГРОЎСКI

Лида

Патануў хлопчык

У балотным возеры, куды сцякаюць гарачыя воды з завода <Оптык>, правалiўся пад лёд i патануў 10 гадовы хлопчык Вiця. Яго сябра ўдалося ўратаваць, але зараз ён знаходзiцца ў рэанiмацыi лiдскай бальнiцы.

П.МАКАРЭВIЧ

Назад