Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

<Даеш памятнiк ... !>

Удзельнiкi моладзевай акцыi ў Гродне сабралi 10 лютага 936 руб. на прыжыццёвы помнiк прэзыдэнту Лукашэнку. Збор грошай праводзiўся пад час санкцыяванага пiкету-пэрфомансу, што ладзiла каля гарадскога Дому сувязi жыхарка Гродна Святлана Нех. У пiкеце, якi праходзiў пад лозунгам <Падтрымаем прэзыдэнта!>, бралi ўдзел сябры мясцовых арганiзацыяў Маладая Грамада, Малады Фронт i Моладзь АГП.

Яны трымалi ў руках напiсаныя на трасянцы плакаты: <Не крытыкуйце Лукашэнкi, ён кiруе, як умее>, <Скiнемся на паметнiк Лукашенко>, <Даеш памятнiк прэзыдэнту ў Свiслачы. Сталiну там стаiць>, ды iншыя. Грошы ў скрынку народ кiдаў, але найбольш смяялiся. Праўда, як заўсёды, былi тыя, хто абураўся, толькi цiшэй чым звычайна. Але найбольш смешна выглядалi тыя грамадзяне, хто не мог уцямiць, што адбываецца насамрэч. Яны былi папросту разгубленымi. Увесь гэты каларытны малюнак дапаўняў вулiчны музыкант, якi стаяў за спiнамi пiкетоўцаў i iграў на грэбенi марш <Развiтання Славянкi>.

Акцыя праводзiлася з дазволу гарвыканкама. Пiкетчыкаў здымаў на вiдэакамеру супрацоўнiк мiлiцыi. Пасля пiкетавання мiлiцыя затрымала грамадзянiна Польшчы Пятра Цiшэўскага, якi фатаграфаваў акцыю. Ён быў аштрафаваны на 20 тысяч рублёў за парушэнне вiзавага рэжыму.

i яшчэ. Падчас пiкету ўразiла цiкаўнасць гараджан да будучых прэзыдэнцкiх выбараў у краiне. Асаблiва здзiвiла тое, што нават старэнькiя бабулi ведаюць аб тым, што ёсць кандыдаты i ад апазiцыi, i нават iх прозвiшчы. Вiдавочна, людзi чакаюць гэтых выбараў.

М. МIКАЛАЙЧЫК

Назад