Масты – працяг тэмы
Пачаліся вочныя стаўкі
Следства па справе Максiма Хандогi, якога мастоўскiя мiлiцыянеры збiлi ў аддзяленнi РАУС, пасля чаго хлопцу зрабiлi аперацыю i выдалiлi селязёнку, працягваецца.
Як паведамляла «БИ» у мiнулым нумары, гэтым цяпер займаецца следчы абласной пракуратуры А.Громаў. На сённяшнi дзень вядома, што былi праведзены вочныя стаўкi пацярпелага з мiлiцыянтамi, якiя падазраюцца ў тым, што збiвалi Максiма. Падазраваемыя адхiляюць усе абвiнавачваннi ў свой бок.
Следства працягваецца. «БИ» i надлей будзе iнфармаваць чытачоў аб яго вынiках.
Я.ПАЛУБЯТКА
|