Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Спорт

«Нерыке» адолелі, «Алвіку» уступілі

Нечаканы сюрпрыз атрымалi нашыя аматары баскетбола ў выглядзе пятага, заключнага тура жаночай баскетбольнай Балтыйскай лiгi.

Пасля таго, як мiнчане нечакана адмовiлiся ад правядзення гэтых спаборнiцтваў, спаслаўшыся на востры дэфiцыт фiнансаў, становiшча выратавалi гродзенцы. Яны ўзялi на сябе клопаты па правядзеннi гэтага турнiру. Тым больш, што наш баскетбольны клуб «Алiмпiя» захоўваў яшчэ пэўныя шансы на выхад у серыю плей-офф першынства Балтыйскай лiгi. Для гэтага трэба было атрымаць перамогi над двума шведскiмi клубамi, якiя прыехалi на гродзенскi тур, – «Нерыке Баскет» i «08 Алвiк». З гэтымi ж сапернiкамi павiнна была згуляць i маладзёжная зборная каманда Беларусi. На жаль, «Алiмпiя» выканала толькi палову сваёй задачы. Першы матч у «Нерыке» гродзенкi выйгралi, а вось у другой сустрэчы, – з «08 Алвiк», – мацнейшымi былi шведскiя баскетбалiсткi. Маладзёжная зборная Беларусi прайграла абедзьве свае сустрэчы. У фiнале першынства жаночай баскетбольнай Балтыйскай лiгi з каманд-удзельнiц гродзенскага тура выступiць толькi «Нерыке». Гэта стала вядома пасля таго, як завяршылiся аналагiчныя спаборнiцтвы ў Хельсiнкi i Вiльнi.

Р.ПятроЎ

Назад