«Arche» – гэта сучасна
22 лютага ў гарадскiм Доме культуры адбылася прэзентацыя лiтаратурнага часопiса «Аrche» газеты «Наша нiва», арганiзаваная грамадскiм аб’яднаннем «Паходня».
Часопiс «Arche» – першае беларускамоўнае выданне еўрапейскага тыпу. З 1998 ён збiрае пад сваёй вокладкай розныя накiрункi лiтаратурных плыняў.
Прэзентацыю распачаў гродзенскi журналiст i пiсьменнiк Сяргей Астраўцоў.
Ён прадставiў мiнскiх гасцей: выканаўчага абавязкi рэдактара «Нашай нiвы» Андрэя Дынько, рэдактара часопiса «Аrche» Валерку Булгакава, а таксама барда i журналiста Змiцера Бартосiка. З першых хвiлiн прэзентацыi ў зале, а яна была амаль поўная, усталявалася прыемная сяброўская атмасфера.
Больш чым за дзве гадзiны мiнскiя госцi адказвалi на пытаннi гродзенцаў, жартавалi, распавядалi аб кур’ёзных выпадках з жыцця часопiса i газеты, дзялiлiся планамi на будучыню, а Змiтрок Бартосiк праспяваў свае найбольш вядомыя песнi: «Вiзiтовачка», «Завядзi мяне, сябра, у запой», «Сэксрэвалюцыйная» ды iншыя. Пасля прэзентацыi той, хто хацеў набыў «Аrche» i касеты з запiсамi песен З.Бартосiка, а таксама бясплатна атрымаць апошнiя нумары «Нашай нiвы» ды аўтографы ад супрацоўнiкаў рэдакцый. 6-га сакавiка «Аrche» i «Наша нiва» завiтаюць у Рэчыцу.
Вольга КАМЯГIНА
|