Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Фестываль

Ёсць магчымасць адкрыць для сябе кiно Iзраiля

У мiнулую нядзелю ў гродзенскiм кiнатэатры «Кастрычнiк» у межах Другога фестываля iзраiльскага кiно ў Рэспублiцы Беларусь распачаўся паказ кiнафiльмаў. Фестываль праходзiць пад эгiдай пасольства дзяржавы Iзраiль у Беларусi. З 28 студзеня iзраiльскiя кiнафiльмы дэманстравалiся ў кiнатэатрах Мiнска, Магiлёва, Вiцебска, Брэста. У нашым горадзе 2 сакавiка адбудзецца закрыццё кiнафестываля.

З гэтае нагоды Гродна наведаў надзвычайны i паўнамоцны пасол дзяржавы Iзраiль ў РБ Марцiн Пэлед-Флэкс, якi i адкрыў мерапрыемства. Падчас сустрэчы з журналiстамi ён заўважыў, што фестываль – гэта адна з формаў, праз якую Iзраiль спрабуе прадставiць сябе свету. Больш таго, фiльмы на падобныя фестывалi падбiраюцца з разлiкам паказаць шматграннасць жыцця iзраiльскага грамадства. Пасол таксама распавядаў аб сумесных культурных, навуковых i бiзнэс праграмах, якiя здзяйсняюцца памiж двумя нашымi краiнамi. Ён таксама зазначыў, што мае свае каранi ў Беларусi.

Прагляд фiльма «Сябры Яны» рэжысёра Арыка Каплуна, выклiкаў апладысменты ў запоўненым зале. Такое, заўважце, не часта здараецца. Менавiта гэты фiльм атрымаў 20 мiжнародных кiнапрэмiй: у Рыме, Маскве, Ню-Ёрку, Х’юстане i iншых гарадах свету i менавiта паказам гэтага кiнафiльма 2 сакавiка будзе закрывацца кiнафестываль. Стала толькi шкада, што на фестывалi не прысутнiчалi рэжысёры, акторы i кiнакрытыкi з Iзраiля. Кiнаматаграфiчная школа гэтай краiны ў Беларусi практычна невядома, а фiльмi, як аказалася, высокага еўрапейскага ўзроўню. На жаль, i ў матэрыялах, раздадзеных прадстаўнiкамi пасольства, падобнай iнфармацыi няма. У нас толькi застаецца магчымасць адзiн тыдзень атрымлiваць асалоду ад прагляду iзраiльскiх фiльмаў.

Дарэчы, пасла суправаджаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама А.Пашкевiч, якi ў сваiм выступе перад праглядам кiнафiльма заўважыў, што наш горад цесна звязаны з яўрэйскай культурай, паколькi быў час, калi ў Гродне пражывала звыш 80 працэнтаў яўрэяў. Ён таксама выказаў пажаданне, што многiм з тых, хто пераехаў з Гродна ў Iзраiль, даўно пара ствараць сумесныя прадпрыемствы i развiваць iншыя сувязi памiж нашымi краiнамi. I сапраўды, пара, паколькi нават у кiнатэатры «Кастрычнiк», дзе адбываецца фестываль, зала практычна не ацяпляецца, шмат крэслаў парэзаных, з якiх тырчаць цвiкi. Добра, што кiно было цiкавым i пра гэта не думалася.

М.КАРНЕВIЧ

На фото: Паўнамоцны пасол дзяржавы ?зра?ль ў РБ Марц?н Пэлед-Флэкс

Назад