Астравец
Здавайце зброю і кантрабанду
Аператыўнiкi смаргонскага аддзела па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю выявiлi ў непрацуючага жыхара Астраўца незарэгiстраваны карабiн «Сайгак» з аптычным прыцэлам, 32 патроны да яго, газавы пiсталет, перароблены для стральбы баявымi патронамi. Усё гэта было знойдзена ў яго дома.
Акрамя гэтага, аказалася, што астраўчанiн быў, вiдавочна, вялiкiм аматарам палення i хуткай язды, паколькi ў ягоным гаражы стаялi дзве iншамаркi, у салонах якiх ляжалi 90 тысяч пачак iмпартных цыгарэт без акцызных марак. Мяркуецца, што аўтамашыны затрыманы скраў у Лiтве. Аднак найбольш цiкавы той факт, што яшчэ нядаўна затрыманы з’яўляўся супрацоўнiкам ДАI Астравецкага РАУС.
М.ВЯНГРОЎСКI
|