Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

ВАЎКАВЫСК

Прызначаны новы старшыня райвыканкама

5 сакавiка на пасаду старшынi Ваўкавыскага райвыканкама А Лукашэнка прызначыў Iвана Данчанку.

Ён змянiў на гэтай пасадзе У.Лукашэвiча, якi абраны дэпутатам парламента РБ i згодна новаўвядзенням, не мае права займаць адразу дзьве пасады. I.Данчанка дагэтуль працаваў намеснiкам старшынi Ваўкавыскага райвыканкама i курыраваў сельскую гаспадарку. Яму 44 гады, нарадзiўся ў Скiдалi, скончыў Гродзенскi сельгасiнстытут i Акадэмiю кiравання пры прэзiдэнце РБ. Жанаты. Мае дваiх дзяцей.

А.КАНАПЕЛЬКА

Назад