Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Прафсаюзы не хочуць расколу

Старшынi 45 прафкамаў беларускiх прадпрыемстваў, у тым лiку такiх буйных, як вытворчае аб’яднанне «Гомсельмаш» i «Аэрапорт «Гомельавiя», выступiлi ў падтрымку дзеянняў Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай у сувязi з «кампанiяй па дыскрэдытацыi ФПБ i ейнага кiраўнiцтва, разгорнутай у дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi.

У заяве, якую падпiсалi старшынi прафкамаў, зазначаецца, што апошнiм часам нацiск уладаў на прафсаюзы ўзмацнiўся. Адмiнiстрацыя прэзыдэнта Беларусi дала даручэннi шэрагу дзяржаўных органаў ажыццяўляць дзеяннi, накiраваныя на далейшае абмежаванне правоў i свабод прафесiйных саюзаў i працоўных, – гаворыцца ў заяве. Дзеяннi ўладаў лiдэры прафкамаў расцэньваюць як «прамы замах на канстытуцыйнае права грамадзян на абарону сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў, улучна з iх правам на аб’яднанне ў прафесiйныя саюзы». Але лiдэры прафкамаў заяўляюць, што ўладам «не ўдасца раскалоць Фэдэрацыю i супрацьпаставiць прафсаюзы адзiн аднаму».

«Рацыё Рацыя»

Назад