Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

У Беластоку сабраліся ўцекачы

2 сакавiка ў Беластоку была зарэгiстраваная Асацыяцыя беларускiх палiтычных уцекачоў.

Яна ставiць перад сабой мэту даваць прававую, iнфармацыйную, псiхалагiчную i фiнансавую дапамогу людзям, што пакiнулi краiну з палiтычных матываў. Асацыяцыя будзе таксама дапамагаць усталёўваць кантакты з польскiмi i мiжнароднымi iнстытуцыямi i арганiзацыямi.

У заяве, распаўсюджанай арганiзацыйным камiтэтам Асацыяцыi, выражаецца заклапочанасць фактам палiтычнага пераследу беларускiх уцекачоў з боку беларускiх уладаў на тэрыторыi Польшчы, а таксама пагрозай прымусовае экстрадыцыi да Беларусi.

Так, баючыся наплыву палiтычных уцекачоў з Беларусi, Дэпартамэнт па справах уцекачоў МУС Польшчы ў апошнiя два гады, парушаючы «Канвенцыю ААН аб уцекачах» i «Закон аб iншаземцах у Польшчы», зацягвае тэрмiны разгляду спраў палiтычных уцекачоў з Беларусi на гады. Паводле заявы, прычынай гэтага магло стаць тое, што некаторыя асобы, што шукаюць палiтычнага прытулку ў Польшчы, ў перыяд разгляду iх спраў вярнулiся ў Беларусь, чым дыскрэдытывалi ўсiх беларускiх апазiцыянераў, якiя чакаюць атрымання статусу ўцекача ў Польшчы. Паводле звестак арганiзацыйнай групы Звязу, зараз у Польшчы палiтычнага прытулку чакаюць некалькi дзясяткаў беларускiх грамадзянаў.

М.Н.

Назад