Лiда
Голас пісьменніка Арлова – за С.Домаша
Днямi вядомы беларускi пiсьменнiк У.Арлоў сустракаўся з грамадскасцю горада Лiды.
Сустрэча, запланаваная на гадзiну, працягвалася амаль тры гадзiны. Цiкаўныя лiдчане не стамлялiся задаваць пытаннi пiсьменнiку. Дарэчы, пацiкавiлiся яны наконт таго, за каго з будучых кандыдатаў У.Арлоў аддаў бы свой голас. Пiсьменнiк, як аказалася, ужо вызначыўся. З магчымых дэмакратычных прытэндэнтаў яму найбольш сiмпатычная кандыдатура Сямёна Домаша. За яго ён i аддасць свой голас.
П.МАКАРЭВIЧ
|