Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Хочаш жыць – умей круціцца

Мастоўскi раённы вузел паштовай сувязi па вынiках працы за мiнулы год сярод арганiзацый раёна заняў першае месца i быў узнагароджаны прэмiей у 100 мiнiмальных заробкаў.

Адпаведна былi прэмiраваны i работнiкi прадпрыемства. З гэтае нагоды начальнiк паштовай сувязi раёна Iван Улановiч прапанаваў сваiм падапечным за грошы набыць тавары ў паштовых аддзяленнях, што дасць магчымасць у будучым мець высокiя паказчыкi ў працы ды надалей атрымлiваць прэмii. Паколькi асартымент тавараў пабытовага ўжытку у паштовых аддзяленнях дастатковы, а iншы раз i больш шырокi, чым у крамах камерцыi, то прапанова слушная. Застаецца спадзявацца, што паштавiкi падтрымаюць свайго кiраўнiка, ды надалей будуць атрымлiваць прэмiю.

Я.палубятка

Назад