Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Заява Гродзенскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Гродна 25 сакавiка за поўгадзiны да пачатку акцыi апазiцыi «Дзень Волi» быў затрыманы пяццю супрацоўнiкамi мiлiцыi i моцна збiты карэспандэнт газеты «Биржа информации» Дзмiтры Ягораў.

Ён выконваў даручэнне рэдакцыi па асвятленню акцыi. Журналiста пасадзiлi ў мiлiцэйскую машыну i тры з паловай гадзiны здеквалiся з яго. Дзмiтры паведамляў, што з’яўляецца карэспандэнтам i выконвае свае прафесiйныя абавязкi. Аднак на супрацоўнiкаў мiлiцыi гэта не падзейнiчала. Самi яны не прадстаўлялiся. Нiякiх пратаколаў пра прычыну затрымання не складалася. У вынiку дзеянняў мiлiцыянераў карэспандэнту былi нанесены наступныя пашкоджаннi: выцятая грудзiна, кравапаццёк твару, зрушэнне мазгоў. Зараз ён знаходзiцца ў шпiталi. Мы выказваем сваё абурэнне супрацьпраўнымi, нялюдзкiмi дзеяннямi мiлiцыянераў. Нагадваем кiраўнiцтву гродзенскай мiлiцыi, што згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб друку i сродках масавай iнфармацыi» журналiст мае права знаходзiцца у месцах правядзення масавых акцый i атрымоўваць там iнфармацыю. Патрабуем прыцягнуць парушальнiкаў беларускiх законаў да адказнасцi.

Назад