Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Масты

Прызначана паўторная экспертыза

Па справе непаўналетняга Максiма Хандогi, якi быў збiты мастоўскiмi мiлiцыянтамi, i пасля чаго яго яму зрабiлi аперацыю i выдалiлi селязёнку, прызначана паўторная медыцынская экспертыза.

Нагадаем, што, па словах самога Максiма, у мясцовым РАУС яго збiвалi мiлiцыянты, надзеўшы на рукi кайданкi i звязаўшы ногi вяроўкай. Пасля таго, як ён вярнуўся дадому, мацi хлопца выклiкала хуткую дапамогу. На праведзеных очных стаўках следчым абласной пракуратуры А.Громавым, тыя, каго вiнавацiў М.Хандога, не прызналiся ў незаконных дзеяннях. Больш таго, раённы судмедэксперт заключыў, што цялесныя пашкоджаннi Максiму маглi быць нанесены i тры днi раней да таго як была зроблена аперацыя. Аднак, следчы абласной пракуратуры А.Громаў дамогся правядзення паўторнай судмедэкспертызы на абласным узроўнi з прыцягненнем спецыялiстаў гродзенскага медунiверсiтэта.

Следства працягваецца.

М.КАРНЕВIЧ

Назад